Наўсет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
 
== Перыяд англійскай каланізацыі ==
У [[1620]] г. [[Англія|англійскае]] судна «[[Мейфлаўэр]]» кінула якар каля [[Кейп-Код]]. Каланісты выйшлі на бераг і знайшлі катахі [[кукуруза|кукурузы]] на магілахмогілках наўсет, загінулых падчас [[эпідэмія|эпідэміі]]. Англічане прынялі могілкі за ямы з харчамі і разрылі зямлю. Наўсет атакавалі англічан. Тыя былі вымушаны збегчы на «Мейфлаўэр» і шукаць новае месца для высадкі і заснавання [[Плімуцкая калонія|Плімуцкай калоніі]]. У [[1621]] г. адносіны паміж каланістамі і наўсет палепшыліся пасля выплаты кампенсацыі індзейцам. Наўсет аказвалі дапамогу плімутцам падчас [[голад]]у ў [[1622]] г.
 
У [[1639]] г. частка каланістаў перасялілася на традыцыйныя тэрыторыі наўсет і заснавала на іх паселішча Істхэм. Місіянер Джон Эліят пачаў распаўсюджванне сярод індзейцаў [[хрысціянства]] і стварэнне хрысціянізаваных вёсак. Да [[1675]] г. большасць наўсет стала [[пратэстантызм|пратэстантамі]]. Яны не прымалі ўдзел у [[Вайна караля Філіпа|вайне караля Філіпа]], аднак з-за падазронаў былі часова перамеўчаны на востраў у [[Бостанская бухта|Бостанскам заліве]]. Пасля вайны для наўсет была створана [[Індзейская рэзервацыя|рэзервацыя]] плошчай 129,5 км² з цэнтрам ў [[:en:Mashpee|Машпі]].
 
== У складзе ЗША ==
У канцы [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. наўсет значна пацярпелі ад [[Натуральная воспа|воспы]] і [[Туберкулёз|сухотаў]]. На працягу [[19 стагоддзе|XIX]] ст. іх колькасць заставалася прыкладна роўнай 300 чалавекам. Традыцыйная [[культура]] прыйшла ў заняпад, была згублена родная [[мова]]. У [[1842]] г. тэрыторыя [[Індзейская рэзервацыя|рэзервацыі]] ў [[:en:Mashpee|Машпі]] была скарочана і падзелена паміж сем'ямі на прыватныя ўчасткі, прыкладна роўныя 24 га. У выніку [[асіміляцыя (сацыялогія)|асіміляцыі]] нашчадкі наўсет страцілі племянную еднасць.
 
{{зноскі}}