Ласток: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
Радок 3:
|скасаваны = так
|беларуская назва = Ласток
|арыгінальная назва =
|краіна = Беларусь
|падначаленне =
|герб =
|сцяг =
|шырыня герба =
|шырыня сцяга =
|выява = Łastok. Ласток. Сядзіба Якуба Коласа (1885).jpg
|подпіс =
|lat_dir = |lat_deg = |lat_min = |lat_sec =
|lon_dir = |lon_deg = |lon_min = |lon_sec =
Радок 69 ⟶ 62:
У гонар 115-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, у 1997 годзе ў Ластку быў размешчаны філіял мемарыяльнага музея [[Народны паэт Беларусі|Народнага паэта Беларусі]]. У двух пакоях лесніковай хаты была ўладкавана экспазіцыя па матывах паэмы «[[Сымон-музыка]]». У ёй выстаўляюцца дакументы, фотаздымкі, звязаныя з паэтам, а таксама вырабы народных майстроў Стаўбцоўшчыны<ref>[http://yakubkolas.by/filiyal/lastok/ Ласток - філіял музея Якуба Коласа]</ref>.
 
== Пабудовы ==
Паводле інвентарнага апісання, складзенага 1 лістапада 1885 года, лесічоўка ўтрымлівала наступныя пабудовы: дзве [[хата|хаты]], [[абора|абору]] са [[стайня]]й і прыбудовай, [[гумно]], [[Склеп|прыгрэбнік]] і [[студня|студню]]-журавель. У садзе раслі пяць старых прышчэпленых [[Груша|груш]].
 
З таго ж апісання вынікае, што хата, гумно і прыгрэбнік пабудаваны ў 1885 г. Гэтыя будынкі амаль у першапачатковым выглядзе захаваліся дагэтуль.
 
Хата драўляная, з [[хвоя|хваёвых]] абчасаных брусоў, на каменным [[падмурак|падмурку]], у гладкі [[вугал]], крытая [[гонта]]й, з дашчанай падфутроўкай пад [[дах]]ам. Пры падоўжанай сцяне [[дзверы]], [[ганак]] з дзвюма сходкамі і двума апорнымі слупкамі, крыты гонта, з дашчаным [[Шчыт (архітэктура)|шчытом]] і дашчанай падфутроўкай. Пры другой падоўжанай сцяне таксама [[ганак]] з дзвюма сходкамі без стрэшкі. У хаце [[сенцы]], [[святліца]], гасціны пакой, кладоўка, пяць дзвярэй, шэсць [[Акно|вокнаў]], два глухія акенцы каля дзвярэй і два ў шчытах, дзве [[печ]]ы — у асноўным памяшканні і ў гасціным пакоі. [[Столь]] дашчаная, а [[падлога]] земляная.
 
Другая хата ўзведзена з хваёвых круглякоў, крытая гонтай, мела святліцу і сенцы, печ, двое дзвярэй, тры глухія вокны. Столь у асноўным памяшканні і падлога ў сенцах дашчаныя. У сенцах тры засекі на [[Збожжавыя культуры|збажыну]].
 
Пабудовы і [[сад]] у Ластку былі абгароджаны [[паркан]]ам, гарод і выган — жэрдкамі. Усёй зямельнай плошчы налічвалася 28 [[Дзесяціна (мера плошчы)|дзесяцін]] 1777 [[сажань|сажаняў]].
== У творчасці Якуба Коласа ==
{{У планах|элемент=раздзел|прысвечаны=}}