Розніца паміж версіямі "Сяргей Пятровіч Боткін"

вікіфікацыя
(Новая старонка: '{{Асоба}} {{цёзкі2|Боткін}} '''Сярге́й Пятро́віч Бо́ткін''' ({{lang-ru|Сергей Петрович Боткин}}; {{OldSty...')
 
(вікіфікацыя)
{{Асоба}}
{{цёзкі2|Боткін}}
'''Сярге́й Пятро́віч Бо́ткін''' ({{lang-ru|Сергей Петрович Боткин}}; {{OldStyleDate2|17|верасня|1832|5}}, [[Масква]] — {{OldStyleDate2|24|снежня|1889|12}}, [[Ментона]]) — рускі тэрапеўт, заснавальнік фізіялагічнага кірунку ў медыцыне і школы рускіх клініцыстаў<ref name="BelEn3" />. Паходзіў з роду маскоўскіх купцоў [[БоткіныРод Боткіных|Боткіных]], сын купца [[Пётр Конанавіч Боткін|Пятра Конанавіча Боткіна]].
 
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ([[1855]]). Прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі ў Пецярбургу ([[1861]]). Упершыню ў Расіі стварыў клініка-эксперыментальную лабараторыю ([[1861]]), дзе даследаваў фізіялагічнае і фармакалагічнае дзеянне лякарстваў. Распрацаваў шэраг пытанняў паталогіі ўнутраных органаў, інфекцыйных хвароб (у тым ліку пра інфекцыйную прыроду так званай катаральнай жаўтухі — [[Гепатыт А|хвароба Боткіна]]), дыягностыку і лячэнне блукальнай ныркі. Адзін з заснавальнікаў ваенна-палявой тэрапіі. Увёў інстытут санітарных урачоў ([[1886]]), адкрыў у Пецярбургу бясплатную амбулаторыю ([[1861]]), бальніцу ([[1880]]), заснаваў Жаночыя ўрачэбныя курсы ([[1872]])<ref name="BelEn3" />.