Мацей Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 75:
 
== Біяграфічны нарыс ==
Мацей Радзівіл нарадзіўся ў сям'ісям’і [[Лявон Міхал Радзівіл|Л. М. Радзівіла]]. Атрымаў хатнюю адукацыю ў [[Нясвіж]]ы. З канца [[1770-я|1770-х]] зблізіўся з віленскім ваяводам [[Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»|К. С. Радзівілам «Пане Каханку»]].
 
[[Вялікі падкаморы літоўскі]] ў 1786—1790, [[кашталян віленскі]] з 1790; пасол на сойм 1780. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) перадаў у распараджэнне вялікалітоўскага войска замкі, арсеналы і радзівілаўскую міліцыю, якімі распараджаўся як апякун малалетняга Д. Г. Радзівіла, за што атрымаў спецыяльную падзяку ад Чатырохгадовага сойма 1788—1792. Удзельнічаў у падрыхтоўцы [[паўстанне 1794|паўстання 1794 годугода]], уваходзіў у склад Найвышэйшай літоўскай рады (член дэпутацыі публічнага скарбу). Дараваў асабістую волю сваім сялянам, якія прымалі ўдзел у паўстанні. У кастрычніку [[1794]], занепакоены радыкалізацыяй паўстання, выехаў у [[Галіцыя|Галічыну]]. Апошнія гады жыцця правёў у сваім маёнтку ПаланэчкаПаланечка (Навагрудскае ваяв.), які на пэўны час стаў культурным асяродкам у краі.
 
Валодаў маёнткамі ў Літве і Польшчы, на Беларусі — [[Паланечка]]й, [[Крошын]]ам і інш.
Радок 84:
 
== Творчасць ==
Як драматург, Мацей Радзівіл дэбютаваў у [[1784]], калі да прыезду караля [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]] ў Нясвіжы была пастаўлена опера «Агатка, або Прыезд пана» (лібрэта М. Радзівіла, музыка [[Я. Д. Голанд]]а). Пазней опера ставілася ў Варшаве, Любліне, Вільні, Львове; з 1799 выконвалася ў 2-актавай версіі над назвай «Добры пан — бацька для падданых» і карысталася папулярнасцю да канца [[1820-я|1820-х]] г. У оперы апаэтызаваны людзі з народа, даводзілася неабходнасць аблягчыць долю сялян, паказана, што цяжкая сялянская праца з'яўляеццаз’яўляецца асновай усеагульнага дабрабыту.

У 1786 да імянін К. С. Радзівіла ў Альбе пад Нясвіжам пастаўлена опера «Войт альбанскага сялення» (лібрэта і музыка Мацея Радзівіла), дзе асуджалася жорсткае абыходжанне з сялянамі. 3 іншых яго музычных твораў: дывертысмент, саната, серэнада, 6 паланезаў. Пісаў вершы. У творчасці Мацея Радзівіла сентыменталізм і класіцызм спалучаліся з перадрамантычнымі тэндэнцыямі.
 
Аб паэтычных здольнасцях М. Радзівіла сведчыць і шэраг вершаў, што захоўваюцца ў Варшаўскім архіве.
 
З яго музычных твораў захаваліся Дывертысмент, Шэсць паланэзаў для камернага аркестра, Серэнада для струннага квартэта, Саната для скрыпкі і фартэпіяна, Тры паланэзы для фартэпіяна. Напісаныя ў 1788—1797 гадах, гэтыя кампазіцыі маюць прысвячэнне саксонскаму курфюрсту Антонію і прынцэсе Ганне, з якімі Радзівіл
падтрымліваў сяброўскія сувязі.
 
Шэсць [[паланэз]]аў для камернага аркестра датуюцца 1788 годам і адносяцца да самых ранніх аркестравых узораў гэтага танца, вельмі папулярнага ў той час у Еўропе. Усе паланэзы разлічаны на невялікі састаў аркестра: 1-2 [[флейта|флейты]], [[фагот]], 2 [[валторна|валторны]], 2 [[скрыпка|скрыпкі]] і [[віяланчэль]]. У некаторых творах выкарыстоўваюцца таксама па 2 [[кларнет]]ы, а ў першым паланэзе («Паляванне») уведзены яшчэ [[альт]], [[паляўнічы рог]] і [[барабан]]. Гэты паланэз увогуле вылучаецца сярод іншых арыгінальнасцю свайго вобразнага зместу і яго ўвасаблення.
 
Мацей Радзівіл упершыню ўвасобіў тэму [[паляванне|палявання]] ў жанры паланэза. Каб зрабіць сваю задуму больш зразумелай, ён уводзіць у партытуру падрабязныя рэмаркі, якія «каменціруюць» ход падзей: ад галопу гарэзлівай [[лань|лані]] і сцэны палявання на [[буры мядзведзь|мядзведзя]], якая завяршаецца аглушальным выбухам, да трыумфу паляўнічых. Асаблівую дакладнасць надаюць твору сігналы валторнаў і паляўнічага рога, якія то склікаюць на паляванне, то абвяшчаюць, што ў лесе з’явіўся мядзведзь, то інфармуюць, што той паранены, і г. д. Пры ўсёй яркасці гукавыяўленчых сродкаў, якія ператвараюць паланэз у маляўнічую сцэнку, ён захоўвае радавыя сувязі з жанравым першавытокам (у прыватнасці, характэрныя для паланэза метрарытмавыя клішэ). У цэлым жа твор стаў адным з першых сведчанняў пераасэнсавання жанру паланэза шляхам узбагачэння яго новым зместам і каларытам.
 
Астатнія аркестравыя паланэзы больш традыцыйныя па сваім музычным вырашэнні, хоць і ў іх відавочна набліжэнне да лірычнай замалёўкі. Можна нават разглядаць усе шэсць твораў як своеасаблівы цыкл, дзе першы паланэз аказваецца як бы інтрадай, тры наступныя — лірычным цэнтрам, пяты — дансантным інтэрмецца, шосты — аптымістычным фіналам. Прыметна таксама і пэўная танальная логіка (''D — G — F — G — G — D''), якая выдае імкненне кампазітара да аб’яднання твораў у кампазіцыйнае цэлае з дапамогай «абрамляючых» танальнасцей. Зрэшты, М. Радзівіл, магчыма, і не ставіў перад сабой задачу стварэння цыклічнай кампазіцыі, аднак у цэлым відавочна творчае імкненне кампазітара пераасэнсаваць жанравы канон апулярнага танца і нават прадугледзець яго далейшы рух да якаснай змястоўнай трансфармацыі.
 
Параўнальна з аркестравымі, [[фартэпіяна|фартэпіянныя]] паланэзы адкрываюцца зусім іншымі гранямі папулярнага жанру. Летуценна-скерцозныя, мініяцюрныя і нескладаныя па выканальніцкіх сродках, яны не страцілі прымет салоннай п’есы для аматарскага музіцыравання.
 
У Серэнадзе для струннага квартэта і Санаце для скрыпкі з відавочнасцю выяўляюцца рысы «лёгкай музыкі» еўрапейскага класіцызму. Кампазітар стварае сваю Серэнаду не ў агульнапрынятай у свой час шматчасткавай форме, а ў форме варыяцый. Разам з тым змястоўна-вобразнае напаўненне гэтага твора выяўляе яго арганічную еднасць са шматлікімі касацыямі, накцюрнамі, дывертысментамі, серэнадамі, якімі літаральна поўніўся тагачасны музычны свет.
 
У Санаце (у выданні — Санаціна) для скрыпкі і фартэпіяна аўтар таксама крыху аддаляецца ад ужо складзеных на той час жанравых канонаў. Яе вобразны строй характэрны для дывертысментных кампазіцый, а пабудова далёка адыходзіць ад уласна санатнага цыкла. Разам з тым твор мае выразную сувязь з раннекласічнымі ўзорамі санаты-санаціны, якія яшчэ не закрануў працэс псіхалагізацыі жанру.
 
Дывертысмент для камернага аркестра (1797) складаецца з трох частак (''Allegro moderato — Adagio — Allegro scherzando''), у якіх захоўваецца характэрны для класіцызму прынцып кантрасту ў межах адной вобразнай сферы. У гэтым творы кампазітар праяўляе сябе як даволі сталы майстар, чый густ, талент і прафесійныя
навыкі выявіліся ў багацці меладызму, арганічнасці гарманійнай мовы, прадуманасці інструментоўкі, заснаванай на выдатным веданні магчымасцей кожнага інструмента. У Дывертысменце выразна праяўляецца адзінства з мастацкімі асновамі класіцысцкага стылю. Гэта прыметна і ў змястоўным напаўненні твора, адзначанага арганічнасцю светаадлюстравання, і ў адпаведных зместу сродках музычнай выразнасці, якія захоўваюць асноўныя мелодыка-гарманійныя, фактурныя і формаўтваральныя прынцыпы класіцысцкай стылістыкі.
 
У творчасці Мацея Радзівіла [[сентыменталізм]] і [[класіцызм]] спалучаліся з перадрамантычнымі тэндэнцыямі. Ён аказваецца як быццам у пачатку таго працэсу, што вёў да перадрамантычных паланэзаў-п’ес [[Міхал Клеафас Агінскі|Міхала Клеафаса Агінскага]], паланэзаў-драм [[Восіп Казлоўскі|Восіпа Казлоўскага]] і рамантычных паланэзаў-карцін і фантазій [[Фрыдэрык Шапэн|Фрыдэрык Шапэна]]. А ў цэлым музычная спадчына М. Радзівіла ўяўляецца цікавым прыкладам творчага авалодання кампазітарам-аматарам асноўнымі прыёмамі вядучага еўрапейскага стылю і пошукаў сваіх, часам далёкіх ад нарматыўнасці, арыгінальных шляхоў увасаблення характэрных для яго з’яў.
 
== Бібліяграфія ==
Радок 92 ⟶ 116:
 
== Літаратура ==
* ''[[Адам Мальдзіс|Мальдзіс А.]]'' На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980;.
* ''[[Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава|Дадзіёмава В.]]'' Нясьвіжскі маэстра // Мастацтва. 1994. № 3.
* ''Дадзіёмава В.'' Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ стагоддзя / В. У. Дадзіёмава. Мн., 2012.
 
{{Wikidata/Ancestors}}