Стольнік: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
== Вялікае княства Літоўскае ==
Урад у ВКЛ — упамінаецца з сяр. 15 ст. Стольнік вялікакняскага двара загадваў сервіроўкай стала і парадкам падачы страў пры урачыстых трапезах і афмцыйных прыёмах. Улічваючы вялікую колькасць гасцей на падобных мерапрыемствах, у распарадэнні стольніка былі памочнікі, званыя [[падстолі|падстоліямі]]. З 1590 г., паводле рашэння каранацыйнага сойму, [[Жыгімонт Ваза]] пачаў уводзіць урад стольніка ў паветах і ваяводствах ВКЛ, ствараючы адзіную сістэму ўрадаў ва ўсё дзяржаве. З гэтага часу ўрад страціў свае функцыі і ператварыўся ў тытул, які даваўся пажыццёва. Наданне тытула стольніка выкарыстоўвалася для адзнакі асабліва вартых прадстаўнікоў павятовай і ваяводскай эліты, а таксама для папаўнення дзяржаўнага скарбу. Члены сям'і стольніка мелі права ўжываць тытул у побыце і афіцыйных дакументах, так жонка стольніка, пажыццёва або да атрымання мужам больш высокага ўрада (пасады, тытула), звалася ''стольнікавай''. Сын стольніка тытулаваўся ''стольнікавічам'', а дачка — ''стольнікаўнай''. У канцылярыях судоў ВКЛ урады рэдка запісваліся поўнасцю, звычайна даваліся ў скароце ''стольн.'', што часта прычыняецца да блытаніны ў даследчыкаў. Права ўжываць тутул мела і жонка сына стольніка, яна звалася ''стольнікавічавай''.<ref>Ураднікі Менскага ваяводства... С. 16.</ref>
== Маскоўская дзяржава ==
|