Уладзімір Іванавіч Самойла: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 8:
Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску, адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «[[Мінчук]]» ([[1906]]). З 1908 супрацоўнічаў у мінскіх і віленскіх перыядычных выданнях («Минский курьер», [[Наша Ніва (1906)|«Наша ніва»]]). Пісаў пра асвету народных мас, неабходнасць беларускай школы. Адзін з першых высока ацаніў літаратурную творчасць [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. Аўтар артыкулаў, эсэ прысвечаных творчасці расійскіх і замежных пісьменнікаў. У пачатку 1910-х ад літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці адышоў. Узначальваў хімічную лабараторыю ў Мінску, быў членам гарадской думы.
 
З 1918 жыў у [[Вільня|Вільні]], працаваў выкладчыкам у гімназіі і публіцыстам у газетах «Виленская речь» (бел. «ВиленскайВіленская речимова»), «ВиленскихВиленские новостяхновости» (бел. «Віленскія навіны») ды інш. Выступіў з серыяй артыкулаў пра гаротнае становішча людзей на Віленшчыне, у якіх паказваў імперыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923—1927 адзін з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку.<ref>ЭГБ, т.6, ч.1, с.218</ref> У філасофскіх эсэ, нарысах сцвярджаў гістарычную заканамернасць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і яго аб’ектыўную непераможнасць. Пасля разгрому [[БСРГ]] ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці адышоў. У 1928—1929 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданні [[Інбелкульт]]а і [[БелАН|Беларускай Акадэміі Навук]]. У газетах [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Wileński»]] i «[[Przegląd Wileński]]» апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалогію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.
 
На пачатку 1930-х г. быў за бібліятэкара Беларускага музея імя І. Луцкевіча. Асноўныя публікацыі гэтага перыяду (пераважна ў часопісе [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]]) датычылі культуралагічнай тэматыкі, помнікаў старажытнае літаратуры, пытанняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасць асобных дзеячаў рускай і сусветнай культуры ў кантэксце з задачамі культурнага развіцця Беларусі.