Балты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
[[File:BALTIC TRIBES.jpg|thumb|280px|Балты ў X—XII стст.]]
{{Індаеўрапейцы}}
'''Балты''' — злучнасць [[Індаеўрапейцы|індаеўрапейскіх]] этнасаў, якія размаўляюць ці размаўлялі на [[Балтыйскія мовы|балтыйскіх мовах]]<ref name="КЛС2003">Кізіма С. А., …</ref>.
 
Сфарміраваліся ў 3—2 тыс. да н.э. на тэрыторыі [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропы]], у канцы 3 тыс. да н.э. — 6 ст. складалі асноўную частку насельніцтва земляў сучаснай [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="КЛС2003"/>.
 
== Гісторыя ==
Фарміраванне балтаў адбылося ў эпоху [[неаліт]]у ў 3—2 тыс. да н.э., калі носьбіты культуры шнуравой керамікі праніклі ў Сярэднюю і Паўночную Еўропу і асімілявалі мясцовае насельніцтва. Арэал пашырэння балтаў ахопліваў басейны [[Вісла|Віслы]], [[Нёман]]а, [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]]. У [[бронзавы век|бронзавым веку]] балты займалі вельмі вялікую тэрыторыю. Яна распасціралася ад вярхоўяў ракі [[Волга|Волгі]] на ўсходзе амаль да ракі [[Одэр]] на захадзе. На поўначы землі балтаў даходзілі да [[Фінскі заліў|Фінскага заліва]], на поўдні — да Сярэдняга Падняпроўя. У канцы 3 тыс. да н.э. — 6 ст. складалі асноўную частку насельніцтва земляў сучаснай [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="КЛС2003"/>.
 
Паводле аналізу [[Тапаніміка|тапанімікі]], а таксама асаблівасцей матэрыяльнай культуры, пахавальных звычаяў і г.д. выяўленых археалагічнымі даследаваннямі, у 1-ай пал. 1 тыс. на поўдні і ўсходзе рассяленне балтаў дасягала вярхоўяў [[Рака Днепр|Дняпра]], [[Рака Ака|Акі]], займала басейны [[Бярэзіна|Бярэзіны]] і [[Рака Сож|Сажа]]<ref name="Седов">Седов, В. В. …</ref>. У 2-й пал. 1 тыс. усходнія балты былі выцесненыя альбо асіміляваныя [[славяне|славянамі]]<ref name="Седов"/>.
 
У пісьмовых крыніцах балты ўпершыню згадваюцца [[Тацыта]]м у сувязі з промыслам [[бурштын]]у. У II—V стст. балты перажывалі свой «залаты век». У гэты час дасягнулі росквіту іх рамяство і гандаль.
 
У 9—12 ст. пісьмовыя крыніцы ўзгадваюць шэраг балцкіх этнасаў ([[прусы]], [[ятвягі]], [[куршы]], [[латгалы]], [[земгалы]], [[літоўцы]] і г.д.), якія насялялі паўднёвае і ўсходняе ўзбярэжжа [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]] ад [[Рака Вісла|Віслы]] да [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]], а таксама паўночна-заходнюю частку сучаснай Беларусі.<ref name="КЛС2003"/>