Бульвар Шаўчэнкі (Брэст): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
{{значэнні2|Бульвар Шаўчэнкі}}
'''Бульвар Шаўчэнкі''' — [[бульвар]] у цэнтральнай частцы [[Брэст]]а, працягласць (ад [[праспект Машэрава (Брэст)|праспекта Машэрава]] да моста цераз раку [[Мухавец (рака)|Мухавец]]) 700 метраў. Названы ў [[1961]] годзе ў гонар класіка украінскай літаратуры [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Тараса Шаўчэнкі]]. Разам з [[бульвар Касманаўтаў (Брэст)|бульварам Касманаўтаў]] утварае адну з галоўных магістраляў, якае перасякае цэнтр горада з поўначы на ​​поўдзень.
[[Файл:Прыпынак «Бульвар Шаўчэнкі» - panoramio.jpg|міні|злева|Прыпынак «Бульвар Шаўчэнкі»]]
 
Першыя пабудовы на сучасным бульвары з’явіліся ў канцы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддз]]я, у той час гэта была ўскраіна горада. Да 1950-х гадоў тут пераважала прыватная забудова сядзібнага тыпу. У [[1960-я]] гады бульвар забудаваны 5 і 6-павярховымі жылымі дамамі з убудаванымі прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання. На скрыжаванні з Набярэжнай Францыска Скарыны паабапал бульвара ў [[1961]] годзе ўзведзены два першыя ў Брэсце 9-павярховыя дамы.
 
   
На бульвары размяшчаюцца ААТ «[[Будаўнічы трэст № 8]]», [[Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна|Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна]], крама «Дываны», кнігарня «Мастацтва» і шэраг іншых гандлёвых аб’ектаў. У 1971 годзе пабудаваны 8-павярховы корпус ПУП «Брэсттурыст» ([[Беларусь (гасцініца, Брэст)|гасцініца «Беларусь»]]).