Мацей Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 97:
Мацей Радзівіл упершыню ўвасобіў тэму [[паляванне|палявання]] ў жанры паланэза. Каб зрабіць сваю задуму больш зразумелай, ён уводзіць у партытуру падрабязныя рэмаркі, якія «каменціруюць» ход падзей: ад галопу гарэзлівай [[лань|лані]] і сцэны палявання на [[буры мядзведзь|мядзведзя]], якая завяршаецца аглушальным выбухам, да трыумфу паляўнічых. Асаблівую дакладнасць надаюць твору сігналы валторнаў і паляўнічага рога, якія то склікаюць на паляванне, то абвяшчаюць, што ў лесе з’явіўся мядзведзь, то інфармуюць, што той паранены, і г. д. Пры ўсёй яркасці гукавыяўленчых сродкаў, якія ператвараюць паланэз у маляўнічую сцэнку, ён захоўвае радавыя сувязі з жанравым першавытокам (у прыватнасці, характэрныя для паланэза метрарытмавыя клішэ). У цэлым жа твор стаў адным з першых сведчанняў пераасэнсавання жанру паланэза шляхам узбагачэння яго новым зместам і каларытам.
 
Астатнія аркестравыя паланэзы больш традыцыйныя па сваім музычным вырашэнні, хоць і ў іх відавочна набліжэнне да лірычнай замалёўкі. Можна нават разглядаць усе шэсць твораў як своеасаблівы цыкл, дзе першы паланэз аказваецца як бы інтрадай, тры наступныя — лірычным цэнтрам, пяты — дансантным інтэрмецца, шосты — аптымістычным фіналам. Прыметна таксама і пэўная танальная логіка (''D — G  — F — G  — G — D''), якая выдае імкненне кампазітара да аб’яднання твораў у кампазіцыйнае цэлае з дапамогай «абрамляючых» танальнасцей. Зрэшты, М. Радзівіл, магчыма, і не ставіў перад сабой задачу стварэння цыклічнай кампазіцыі, аднак у цэлым відавочна творчае імкненне кампазітара пераасэнсаваць жанравы канон апулярнага танца і нават прадугледзець яго далейшы рух да якаснай змястоўнай трансфармацыі.
 
Параўнальна з аркестравымі, [[фартэпіяна|фартэпіянныя]] паланэзы адкрываюцца зусім іншымі гранямі папулярнага жанру. Летуценна-скерцозныя, мініяцюрныя і нескладаныя па выканальніцкіх сродках, яны не страцілі прымет салоннай п’есы для аматарскага музіцыравання.
Радок 126:
[[Катэгорыя:Падкаморыя вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|Мацей]]
[[Катэгорыя:Драматургі Польшчы]]
[[Катэгорыя:Кампазітары Польшчы]]