Павел Вент: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
удакладненне
Радок 1:
'''Павел Вент (Вэнт)''', '''Вендт Павел Фёдаравіч''' ({{ДН|17|6|1880}}, маёнтак Крыніца, Мінская губ. — да 1971, [[Прага]]<ref>[http://pulstime.com/2019/03/28/general-bnr-pavel-vent-na-sluzhbe-belarusi-i-chehii/ Генерал БНР Павел Вент: на службе Беларуси и Чехии], 28.03.2019 // PULSE</ref>) — генерал-маёр [[БНР]], генерал-маёр расійскай арміі, падпалкоўнік чэхаславацкай арміі<ref>[https://tip.by/general-bnr-pavel-vent-na-sluzhbe-belarusi-i-chehii/ Генерал БНР Павел Вент: на службе Беларуси и Чехии], 28.03.2019 // Tip.by</ref>.
'''Павел Вент (Вэнт)''' ({{ДН|17|6|1880}}, Мінская губ. — {{дата?}}) — генерал-маёр [[БНР]].
 
Нарадзіўся ў шляхецкай лютэранскай сям'ісям’і. Скончыў Кадэцкі корпус, Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча, Электра-тэхнічныя курсы (інстытут), Ваенна-аўтамабільную школу, Мікалаеўскую ваенную акадэмію з дадатковым курсам Генеральнага штаба. Падчас [[Грамадзянская вайна ў Расіі|Грамадзянскай вайны ў Расіі]] — начальнік штаба Заходняй (Беларускай) арміі, камандзір Крымскага коннага палка. Быў у прыязных адносінах з генералам Сакіро-Яхантавым, галоўным інспектарам па фарміраванні Добраахвотніцкай арміі. Пасля выдзялення, са згоды французаў, Урадам УНР сродкаў на фарміраванне беларускіх часцей, у Адэсе пачалося фарміраванне беларускай дывізіі, яе камандзірам быў прызначаны П. Вент, якому неўзабаве прысвоілі генеральскі чын<ref>Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі… Т. 1, кн. 1. — С. 552.</ref>. Камандзір Асобнай беларускай дывізіі на поўдні Расіі і прадстаўнік БНР пры штабе войскаў Кааліцыі. Падчас эвакуацыі ў канцы сакавіка — пачатку красавіка 1919 г. французаў і «добраахвотнікаў» з Адэсы, мусіла эвакуіравацца і беларуская дывізія, аднак камандзір дывізіі П. Вент застаўся ў Адэсе і перайшоў на бок бальшавікоў. Бальшавікі на базе дывізіі пачалі фарміраванне беларускай савецкай брыгады, якая хутка налічвала ўжо 10 тысяч байцоў, камандаваў брыгадай генерал П. Вент. Нацыянальна настроеныя афіцэры выступалі за перадыслакацыю брыгады ў Мінск, каб выбіць адтуль бальшавікоў, але гэта не было дазволена, у Адэсе пачалося паўстанне М. Грыгор'еваГрыгор’ева, да якога прымкнуў П. Вент. Паўстанне аднак
было падаўлена і Венту прыйшлося ўцякаць, а брыгада была адпраўлена на фронт<ref>Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі… Т. 1, кн. 1. — С. 553.</ref>. Інструктар Генеральнага штаба Літоўскай арміі і вайсковы радца пры [[Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі|Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Эстоніі і Латвіі]], генерал-маёр БНР. Быў асабіста ўпаўнаважаны [[Рада народных міністраў БНР|Радай народных міністраў БНР]] весці перамовы з урадам Эстоніі пра прызнанне Эстоніяй незалежнасці БНР і пра пасрэдніцтва Эстоніі і перамовах з урадам Савецкай Расіі. Вёў ліставанне з камандзірам [[Асобны атрад БНР у Эстоніі|Асобнага атрада БНР у Эстоніі]] — генералам [[С. Булак-Балаховіч]]ам па пытаннях фарміравання атрада.