Налібоцкая шкляная мануфактура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
 
== Налібоцкае шкло ==
Вырабы стваралі з каляровага і бясколернага шкла, варылі рэдкае рубінавае шкло, якое афарбоўвалі калоідным [[золата]]м паводле нямецкай тэхналогіі ХVІІ ст. Посуд аздаблялі гравіраваннем, шліфоўкай, контррэльефнай матавай разьбой, ніцямі рубінавага шкла, міжсценным залачэннем, размалёўкай золатам, срэбрам, плацінай, накладнымі (адлітымі па васковай мадэлі і разнымі) рэльефнымі медальёнамі-камеямі з партрэтнымі выявамі і інш. У гравіраваных шрыфтавых дэкорах трапляюцца жартоўныя надпісы-парады, пажаданні, вершы. Сярод выяўленчых дэкораў сустракаюцца міфалагічныя і алегарычныя сюжэты, паляўнічыя сцэны, партрэты, гербы, арабескі, краявіды, выявы птушак, сабак; адлюстроўваліся самабытныя з’явы побыту, жартаў, забаў, сатырычныя сцэны з заняткаў мясцовых жыхароў і інш. Каляровы посуд ствараўся ў традыцыйных формах. Вырабы былі розных колераў: цёмна-сіняга, блакітнага, зялёнага, мятнага, жоўтага, чорнага, малочнага, рубінавага. Рэцэпты шкла ўдасканальваліся. Мянялася і мода. Налібоцкія майстры распрацавалі свой фірмовы тып келіха — чаша-звон, у аснове якой была дэкарацыя з трох бурбалак.
 
Рысавальшчыкамі і гравіроўшчыкамі былі беларусы; замежныя (пераважна саксонскія) майстры займаліся тэхналагічнымі працэсамі. Склаліся мясцовыя дынастыі майстроў шкляной справы, самымі вядомымі былі Дубіцкія.
 
Узоры ўрэцка-налібоцкага шкла маюцца ў экспазіцыі Замкавага комплексу Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Таксама налібоцкае шкло прадстаўлена ў музеях Кіева, Львова, Пецярбурга, Варшавы, Кракава, Прагі, Берліна і ў прыватных калекцыянераў у ЗША, Канадзе, Швецыі, Японіі<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=77627 Налібоцкія келіхі для Еўропы]</ref>.