Іўеўскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51:
 
== Прырода ==
Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах [[Лідская раўніна|Лідскай раўніны]] на поўначы і [[Нёманская нізіна|Нёманскай нізіны]] на поўдні. Рэльеф раўнінны. У 50 % вышыня рэльефу складае 150—200 метраў над узроўнем мора, 50 % — ніжэй за 150 м. Самы высокі пункт — 243,4 метра (за 8 км на паўднёвы захад ад вёскі [[Трабы]]).
 
[[Карысныя выкапні]]: [[торф]], пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, [[мел]], гліны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,2 °C, ліпеня 17,6 °C. [[ападкі|Ападкаў]] выпадае 610 мм у год. Вегетацыйны перыяд доўжыцца 191 суткі.
 
Праз раён цячэ [[рака [[Нёман]] з прытокамі [[рака Заходняя Бярэзіна|Бярэзіна]], [[рака Гаўя (рака)|Гаўя]] (з [[Рака Аліта (рака)|Алітай]]) і [[Рака Іўнянка|Іўнянка]]. Іншыя рэкі: [[рака Дудлянка|Дудлянка]], [[Чапунька]]. У раёне на рацэ [[Гарача]] знаходзіцца [[Лаздунскае вадасховішча]]. Лясы пераважна хваёвыя, займаюць 44,7 % тэрыторыі раёна, з іх 22,3 % — штучныя насаджэнні. Найбольшая лясістасць — на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе раёна, на ўсходзе знаходзіцца частка (20 тыс. га) лясоў [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай пушчы]]. Глебы дзярнова-падзолістыя (40 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (29,4 %), тарфяна-балотныя (11,6 %), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (12,3 %). [[Балоты]] займаюць каля 4,7 % тэрыторыі раёна. Самыя буйныя балотныя масівы — Сіма, Жыжма, [[Краснае балота]].
 
На тэрыторыі раёна знаходзяцца Нацыянальны парк Налібоцкі (часткова), заказнікі мясцовага значэння: біялагічны «Урочышча Краснае», ландшафтны «Раздоры».