Будаўнік (стадыён, Салігорск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
Стадыён «Будаўнік» быў узведзены ў 1973 годзе для спартыўных заняткаў работнікаў гарадскога «Будтрэста № 3». На той час меў адну трыбуну на 1 000 гледачоў і аднапавярховы драўляны будынак.
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Сучасны выгляд спартыўная арэна набыла ў ходзе рэканструкцыі, праведзенай на працягу 2006 года. Былі надбудаваны яшчэ два паверхі, над адзінай Усходняй трыбунай быў узведзены дах. Колькасць месцаў для гледачоў павялічылася да 4 200. У падтрыбунных памяшканнях былі абсталяваны распранальні для спартсменаў і трэнераў, трэніровачныя залы, прэс-цэнтр, памяшканне для медперсаналу. Пакрыццё футбольнага поля было цалкам заменена.
 
Газон на «Будаўніке» натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля 105×68 метраў. У 2009 годзе на стадыёне «Будаўнік» з’явіліся электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. У 2017 годзе было абноўлена пакрыццё бегавых дарожак. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля 105×68 метраў. На стадыёне маецца трэнажорная зала, а таксама дзве спартыўныя залы для заняткаў па таэквандо і цяжкай атлетыцы.
 
== Заўвагі ==