Розніца паміж версіямі «Павукі»

139 байтаў дададзена ,  2 гады таму
няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Візуальны рэдактар першае рэдагаванне
Вядомы з [[дэвон]]у (каля 400 млн г. назад). Падзяляюцца на 3 падатрады: ліфістыяморфныя, або членісгабрухія, мігаламорфныя, або павукі-птушкаеды, і вышэйшая аранеаморфныя, або двухлёгачныя.
 
Даўжыня ад 0,7 мм да 11 см. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка разнастайная. Цела складаецца з укрытых шчытком галавагрудзей і брушка, якія злучаны кароткай сцяблінкай. Вачэй 4 пары. Канечнасцей 6 пар (хадзільных ног 4 пары, з іх дапамогай робяць лоўчыя сеткі, яйцавыя коканы). На канцах хеліцэраў адкрываюцца пратокі ядавітых залоз. На брушку бародаўкі (1—4 пары) з адтулінамі павуцінных залоз. Павуціна дыяметрам да 3—7·10<sup>−3</sup> мм складаецца з бялку фібраіну; трываласць на разрыў да 260 кг/мм; мае ў сабе бактэрыцыдныя рэчывы. Есць органы дотыку, нюху, слыху. Для павукоў характэрны складаныя паводзіны, некаторым уласцівы канібалізм.<ref>[https://otravilsya.com/ukusy/domashnego-pauka/ Першая дапамога пры ўкусе павука]</ref>
 
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 300 відаў з сямействаў вадзяных павукоў, крутапрадаў, павукоў-бакаходаў, павукоў-скакуноў, павукоў-цянётнікаў, трубкавых і інш.
{{пачатак артыкулу:Біялогія}}
 
== Заўвагі ==
 
 
[[Катэгорыя:Павукі| ]]
[[Катэгорыя:Атрады павукападобных]]
1

праўка