Суквецце: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: вікіфікацыя
вікіфікацыя
Радок 1:
{{Біяфота|A_sunflower.jpg|Суквецце [[сланечнік]]а — [[Кошык (суквецце)|кошык]]}}
'''Суквецце''' (''inflorescentia'')  — частка сістэмы [[парастак|парасткаў]] [[Кветкавыя|пакрытанасенных раслін]], якая нясе [[кветкі]].
 
Парасткі, якія нясуць кветкі, разнастайна відазмененыя. Суквецці звычайна больш-менш выразна адмежаваныя ад вегетатыўнай часткі расліны. Закладваюцца суквецці ўнутры кветкавых або змешаных [[пупышка|пупышак]].
Радок 6:
Цэнтральны парастак суквецця называецца кветаносам. Акрамя кветак, на кветаносе могуць развівацца прыкветныя лісты. Кветкі размяшчаюцца на кветаносе ў пэўным парадку. Яны прымацоўваюцца да кветаноса пры дапамозе кветаножак або сваёй асновай (сядзячыя кветкі).
 
Суквецці, у якіх на кветаносе размяшчаюцца кветкі, называюцца простымі. Да простых суквеццяў належаць гронка, колас, пачатак, шчыток, парасонік, галоўка, [[Кошык (суквецце)|кошык]]. Розныя тыпы простых суквеццяў выдзяляюць з улікам будовы кветаноса, спосабу прымацавання кветак і даўжыні [[Кветаножка|кветаножак]].
 
<gallery mode="packed">
Радок 17:
</gallery>
 
Простая гронка ўяўляе сабой суквецце, у якім кветкі прымацаваны да агульнага добра развітага кветаноса з дапамогай кветаножак ([[чаромха]], [[ландыш]], [[стрэлкі]], [[лубін]] і інш.). Просты [[колас]]  — суквецце, у якім на доўгім кветаносе размяшчаюцца сядзячыя кветкі ([[трыпутнік]], [[пальчатакарэннік]]). Просты парасонік  — суквецце, у якім кветаножкі ўсіх кветак выходзяць з верхавіны кветаноса і маюць аднолькавую даўжыню ([[вішня]], [[прымула]]). Пачатак  — у адрозненне ад простага коласа мае вельмі моцна патоўшчаны кветанос ([[капытнік]], [[аер]]). Просты [[Шчыток, суквецце|шчыток]] складаецца з кветак, размешчаных амаль у адной плоскасці. Але ў адрозненне ад парасоніка ў шчытку кожная кветка мае розныя па даўжыні кветаножкі. У цэнтральных кветак яны значна карацейшыя, чым у бакавых ([[груша]], [[Багун (род раслін)|багун]]). Галоўка займае прамежкавае становішча паміж суквеццямі просты колас і простая гронка. Кветкі ў галоўцы могуць быць сядзячымі (як у коласе) або прымацоўваюцца пры дапамозе кароткіх кветаножак (як у гронцы). Аднак у адрозненне ад гронкі і коласа кветанос у галоўкі пакарочаны ([[канюшына]]). Кошык мае агульнае кветаложа, на якім размяшчаюцца сядзячыя кветкі. Звонку кошык акружаны лісцікамі абгорткі  — верхавінкавымі лістамі своеасаблівай будовы. У кошык сабраны кветкі ў [[дзьмухавец|дзьмухаўца]], [[нівянік]]у, [[сланечнік]]у, [[астра|астры]].
 
У складаных суквеццях да агульнага кветаноса прымацоўваюцца простыя суквецці. Складаная гронка ўтвараецца з простых гронак. Складаная гронка злакаў, у якой бакавыя галінкі (простыя суквецці) панікаюць, называецца мяцёлкай. Складаны колас утвораны простымі каласкамі, складаны парасонік  — простымі парасонікамі. Самую складаную будову маюць складаныя шчыткі. У [[рабіна|рабіны]] складаныя шчыткі ўтвараюцца з простых шчыткоў, а ў [[крываўнік]]у простыя шчыткі ўтвораны суквеццямі-кошыкамі.
 
<gallery mode="packed">
Радок 27:
</gallery>
У простых суквеццях можа быць ад адной кветкі (у простым каласку злаку [[мятліца|мятліцы]], у кошыку [[мардоўнік]]у) да некалькіх соцень (у кошыку [[сланечнік]]у) і нават некалькіх тысяч (у некаторых [[пальмы|пальмаў]]).
<!--Самае вялікае суквецце ў паўднёваамерыканскай пуйі Райманда. У гэтай расліны ўтвараецца вертыкальная мяцёлка да 10,7  м у вышыню дыяметрам 2,4  м. У такім суквецці можа быць да 8000 белых кветак. Найбольшая ж колькасць кветак у суквецці (да паўмільёна) у пальмы карыфы парасонавай, якая расце ў Паўднёва-Усходняй Азіі.-->
 
Утварэнне суквеццяў мае вялікае біялагічнае значэнне. Біялагічны сэнс ўзнікнення суквеццяў  — у нарастальнай верагоднасці апылення кветак як анемафільных (гэта значыць ветрапыляльных), так і энтамафільных (гэта значыць насякомаапыляльных) раслін. Кожная асобная кветка раскрываецца і цвіце непрацяглы час. Калі надвор’е ў момант цвіцення неспрыяльнае, апыленне можа не адбыцца. Без апылення не адбудзецца і апладненне, а значыць, не завяжуцца насенне і плады. У суквецці ж кветкі распускаюцца не адначасова, што забяспечвае надзейнае апыленне і апладненне.
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонкі=259|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10&nbsp;000}}
* Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В.  М.  Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В.  М.  Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г.  І.  Кулеш.  — Мн.: Нар. асвета, 2010.  — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9
 
== Спасылкі ==