Лаціфа Аль Мактум: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
 
== Запіс відэасведчання Лаціфы ==
[[Файл:Latifa bint Mohammed bin Rashid Al Maktoum (II)2.jpg|alt=|міні|319x319пкс300x300пкс|ЛаціфаСкрыншот з відэасведчання Лаціфы Аль Мактум ІІ]]
11 сакавіка 2018 года было апублікавана 39-хвіліннае відэа<ref name=":0" />, зробленае Лаціфай да яе спробы ўцёкаў з Дубая. Яно прызначалася для публікацыі ў выпадку, калі яе жыццё было ў небяспецы, было запісана ў кватэры сяброўкі Ціны (Tiina Jauhiainen), грамадзянкі Фінляндыі, і загадзя адпраўлена давераным асобам. У гэтым відэа прынцэса Лаціфа распавядае пра сваю сям’ю, абставіны, што прывялі да яе рашэння здзейсніць уцёкі, абвінавачвае бацьку ў жорсткім абыходжанні з ёй, яе сястрой Шамсой і іншымі непакорлівымі сваячкамі. У прыватнасці Лаціфа распавядае пра сваё больш чым трохгадовае адзіночнае зняволенне пасля першай спробы ўцёкаў у шаснаццацігадовым узросце, катаваннях (жорсткае збіццё, утрыманне ў цемры, адмова ў сродках гігіены), якія яна зазнала, а таксама высоўвае шэраг іншых сур’ёзных абвінавачванняў на адрас бацькі. Паводле слоў Лаціфы, Шамса, якую таксама злавілі пасля ўцёкаў<ref>https://www.theguardian.com/uk/2001/dec/15/jamiewilson.stuartmillar1</ref>, калі той было дзевятнаццаць, з тых часоў жыве пад штохвілінным кантролем медыкаў і супраць волі прымае прэпараты, што цалкам прыгнятаюць яе асобу.