Рэпа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
вікіфікацыя
Радок 42:
|isbn =
|тыраж = 2350
}}</ref><ref name="Верас">''[[Зоська Верас|З. Верас]],'' Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924</ref><ref>''[[Мікалай Васілевіч Шатэрнік|Шатэрнік М. В.]]'' Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929</ref> (''Brassica rapa'') — [[Кветкавыя|кветкавая]] расліна сямейства крыжакветных{{Bt-bellat|Каgуставыя|Brassicaceae}}. Адна з першых культурных раслін.
 
== Апісанне ==
Двухгадовая [[Трава|травяністая]] расліна з белым, жаўтаватым ці фіялетавым караняплодам. У год пасеву развівае разетку буйнога, лірападобна рассечанага [[Лісце|лісця]] і караняплод, на другі год — кветаносныя парасткі. [[Кветкі]] жоўтыя, духмяныя, у гронкападобных суквеццях. Караняплоды бываюць рознай формы — ад пляскатай да круглай, у сярэднім маюць у сабе 8,5—12,6 % сухіх рэчываў, 3,5— 7 % [[Вугляводы|цукроў]], 0,8—2 % [[Бялкі|бялку]] і 19— 63 мг% [[Аскарбінавая кіслата|аскарбінавай кіслаты]]. Акрамя таго ў іх ёсць [[вітаміны групы ВB]], у невялікай колькасці [[карацін]] (калі караняплод жоўтага колеру).
 
Працягласць [[Вегетацыйны перыяд|вегетацыйнага перыяду]] сярэдняспелых сартоў складае 70—80 дзён.
 
== Распаўсюджанне ==
Адрозніваецца 5 падвідаў. На поўдні [[Еўропа|Еўропы]] і ў [[Заходняя Азія|Заходняй Азіі]] як [[пустазелле]] распаўсюджана рэпа дзікая. У Еўропе, Азіі і [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]] як агароднінная культура вырошчваецца рэпа еўрапейская, або культурная, вядомая народам старажытных [[Шумер]]а, Вавілона[[Вавілон]]а і [[Асірыя|Асірыі]]. На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] з ХІ ст. да з’яўлення [[бульба|бульбы]] была адной з асноўных харчовых культур.
 
Культывуюцца сталовыя і кармавыя ([[турнэпс]]) сарты.
Радок 86:
== Выкарыстанне ==
[[File:Malselvneper.JPG|thumb|left|Караняплоды рэпы]]
У ежу спажываюць у свежым, тушаным і фаршыраваным выглядзе. Спецыфічны смак і пах рэпы абумоўлены наяўнасцю серазмяшчальнага гліказіду — глюканастурцыну, які пры распадзе дае [[Глюкоза|глюкозу]] і фенілгарчычны алей з процімікробнымі ўласцівасцямі. У караняплодах ёсць стэрыны, якія валодаюць прафілактычным і лекавым дзеяннем пры атэрасклерозе[[атэрасклероз]]е. Дзякуючы высокай колькасці [[Клятчатка|клятчаткі]] рэпа стымулюе перыстальтыку кішэчніка і аказвае слабіцельнае дзеянне. Пры запорах карысна спажываць нацёртыя сырыя караняплоды. Сок, выціснуты са свежых караняплодаў, аказвае мачагоннае, заспакаяльнае і адхарквальнае дзеянне. Побач з сокам выкарыстоўваюць таксама адвары рэпы. Мазь з рэпы на гусіным тлушчы ўжываюць пры абмаражэннях. Рэпа проціпаказана пры вострых і хранічных гепатытах і халецыстытах, пры захворваннях [[ЦНС|цэнтральнай нервовай сістэмы.]]<ref>Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.</ref>.
 
== Агратэхніка ==
Рэпа — холадаўстойлівая, скараспелая расліна. Добра расце на супясчаных і лёгкасугліністых перагнойных глебах. Вырошчваюць яе на 2— 3-і год пасля ўнясення [[Арганічныя ўгнаенні|арганічных угнаенняў]]. Перад пасадкай уносяць мінеральныя ўгнаенні. На рост, ураджайнасць і ўстойлівасць супраць кілы дабратворнае дзеянне аказвае драўняны попел. На кіслых глебах рэпа развіваецца слаба. Рэпа ўстойлівая да нізкіх тэмператур, высяваюць яе ў канцы красавіка — пачатку мая радкамі з адлегласцю паміж імі 35—40 см, на глыбіню 1—1,5 см. Ранняя сяўба дае магчымасць памацнець расліне і пазбегнуць пашкоджання [[Земляныя блохі|землянымі блошкамі]], якія часам цалкам знішчаюць усходы. У сярэдняй паласе магчымы паўторны ўраджай. Для зімовага захоўвання і атрымання насення рэпу высяваюць у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня.
У фазе семядольных лістоў робяць першае прарэджванне, пакідаючы ўсходы на адлегласці 3—4 см адзін ад аднаго. Праз 8—10 дзён прарэджванне паўтараюць, даводзячы адлегласць паміж раслінамі да 10—15 см. Маладыя расліны не вытрымліваюць перасадкі. Міжрадкоўі рыхляць на працягу ўсяго лета, паліваюць, пастаянна падтрымліваючы глебу ў вільготным стане. Падкормліваюць расліны толькі на малаўрадлівых участках. Летам рэпу ўбіраюць па меры паспявання, выбарачна. Восенню праводзяць суцэльную аднаразовую ўборку да надыходу замаразкаў. Караняплоды вельмі далікатныя, таму іх асцярожна дастаюць з зямлі, каб не пашкодзіць скурку.
 
Радок 96:
== Літаратура ==
* Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
* {{крыніцы/БелЭн|14|''Прохараў В. М.'' Рэпа}} — С. 16.
 
{{Бібліяінфармацыя}}