Албанія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 97:
 
[[File:Golden eagle (13434882845).jpg|thumb|[[Беркут]] (ці арол-маркут) — нацыянальная птушка Албаніі]]
Раслінны і жывёльны свет Албаніі, дзякуючы рэльефу, клімату і гідраграфіі, вельмі разнастайны; а дзякуючы невялікай шчыльнаці насельніцтва ў гарах — яшчэ і няблага захаваны. Звыш 2/5 тэрыторыі Албаніі пакрыта [[Лес|лясамі]] з сасны, елкі, бярозы і дубу ды [[хмызняк]]амі, каля 1/4 — [[луг]]амі. Лясы лепей захаваліся ў гарах. На месцы зведзеных лясоў утварыліся фармацыі тыпу [[маквіс]]у. Жывёльны свет даволі багаты, сустракаюцца буйныя млекакормячыя: мядзведзь, алень, рысь — усе яны знаходзяцца пад пагрозай знікнення; шмат ліс, [[Шакал звычайны|шакалаў]], ваўкоў, [[Лясны кот|лясных катоў]]. У эстуарыях рэк, на азёрах і балотах гняздуецца мноства птушак, у тым ліку фламінга, [[Баклан малы|малы баклан]], курчавы пелікан; на узбярэжжах кладуць яйкі розныя віды чарапах. У эстуарыі ракі В'ёса створаны рэзерват В'ёса–Нарта, даліна ж самой ракі лічыцца адной з рэдкіх малакранутых чалавекам рачных далін у Еўропе і яе сённяшні стан выклікае заклапочанасць эколагаў. Усягоў Албаніі 14 нацыянальных паркаў, 4 водна-балотных угоддзі, 1 марскі парк.<ref>https://www.undp.org/content/dam/albania/docs/short_report_design.pdf</ref> Албанія займае самыя высокія сярод краін Паўднёвай Еўропы пазіцыі ў розных экалагічных рэйтынгах.
 
== Гісторыя ==