Розніца паміж версіямі "Старажытная гісторыя Беларусі"

др
др
 
== [[Бронзавы век]] ==
{{main|Бронзавы век на Беларусі}}
Каля 2000 гадоў да н.э. пачаўся [[бронзавы век]], спачатку на поўдні сучаснай Беларусі. [[Бронза]] выкарыстоўвалася не так часта як камень, таму што матэрыялаў для стварэння бронзавых прылад працы — [[медзь|медзі]] і [[волава]] — тут не было. Але ж медныя і бронзавыя рэчы знаходзяць на тэрыторыі Беларусі, што сведчыць аб гандлёвых сувязях тагачаснага насельніцтва. Асноўныя культуры гэтага часу — [[Сярэднедняпроўская культура|сярэднедняпроўская]], вісла-нёманская, тшцінецкая. Паступова Беларусь засялялі [[індаеўрапейцы]], з прыходам якіх пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі (асноўным заняткам індаеўрапейцаў была [[жывёлагадоўля]]). З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселеная [[Балты|балтамі]] (гл. [[Культура штрыхаванай керамікі]]).