Розніца паміж версіямі "Старажытная гісторыя Беларусі"

др
 
== [[Жалезны век]] ==
{{main|Жалезны век на Беларусі}}
[[Жалезны век]] на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачаўся ў 8-7 ст. да н.э. У адрозненне ад медзі, на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца радовішчы жалеза (у выглядзе так званых «балотных руд» або «лугавых руд»). Мясцовыя майстры пачалі вырабляць жалезныя прылады працы. З дапамогай жалезных тапароў чалавек паступова засвоіў новы метад земляробства — падсечна-агнявы (лядны). Дрэвы зрубалі, спальвалі і попелам угнойвалі глебу. У яе высявалі зерне і баранавалі «сукаваткай», якую рабілі з верхавіны дрэва. Некалькі гадоў атрымлівалі добрае збожжа. Калі ўраджай рэзка зніжаўся, пераходзілі на новую дзялянку. Вырошчвалі [[проса]], [[пшаніца|пшаніцу]], [[бабовыя|бабы]].