Розніца паміж версіямі "Уладзімір Андрэевіч Калеснік"

няма тлумачэння праўкі
др (→‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
{{пісьменнік}}
{{Цёзкі2|Калеснік}}
'''Уладзімір Андрэевіч Калеснік''' ({{ДН|17|9|1922}}, [[Вёска Сіняўская Слабада|в. Сіняўская Слабада]], [[Карэліцкі раён]], [[Гродзенская вобласць]] — {{ДС|||1994}}) — беларускі [[літаратуразнавец]] і [[крытык]]. Удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). [[Кандыдат філалагічных навук]], [[прафесар]] (1983).
 
== Біяграфія ==
Скончыў філалагічны факультэт [[Мінскі педагагічны інстытут|Мінскага педагагічнага інстытута]] (1949), аспірантуру пры гэтым інстытуце. З 1952 года — загадчык кафедры літаратуры [[Бабруйскі настаўніцкі інстытут|Бабруйскага настаўніцкага інстытута]] (1952—54), затым у [[Брэсцкі педагагічны інстытут|Брэсцкім педагагічным інстытуце]] з 1956 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры [[Брэсцкі педагагічны інстытут|Брэсцкага педагагічнага інстытута]]. Узначальваў Брэсцкае літаратурнае аб'яднанне. Член [[Саюз пісьменнікаў Беларусі|Саюза пісьменнікаў Беларусі]] (з 1960), быў сакратаром яго аддзялення ў [[Горад Брэст|Брэсце]].
 
== Творчасць, даследчыцкая дзейнасць ==
Літаратурную дзейнасць пачаў з 1952 як крытык. Выдаў кнігі «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура» (1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Максім Танк» (1981), «Лёсам пазнанае» (1982), «Тварэнне легенды» (1987), «Янка Брыль» (1990), «Усё чалавечае» (1993). Складальнік зборнікаў паэзіі [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Даследаваў заходнебеларукую літаратуру, адкрываючы яе як грамадскі і эстэтычны феномен у беларускай літаратуры 1920-х гадоў. Аўтар дакументальна-мастацкіх твораў пра [[Валянцін Таўлай|В. Таўлая]] («Аловесць пра Таўлая», 1964—65), заходнебеларускага рэвалюцыянера і публіцыста А. Альшэўскага («Пасланец Праметэя», 1979). Адзін з аўтараў дакументальнай кн. «Я з вогненнай вёскі…» (1975, з [[Алесь Адамовіч|А. Адамовічам]] і [[Янка Брыль|Я. Брылём]]). Працы Уладзіміра Калесніка вылучаюцца высокай творчай культурай, глыбінёй даследчыцкай думкі, імкненнем да аб'ектыўнасці і шматбаковасці даследавання, уменнем стварыць жывыя творчыя партрэты грамадскіх і літаратурных дзеячаў. Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў педінстытутаў і ўніверсітэтаў.
Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў педінстытутаў і ўніверсітэтаў, дакументальных аповесцей, складальнік зборнікаў паэзіі [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Сумесна з [[Алесь Адамовіч|А. Адамовічам]] і [[Янка Брыль|Я. Брылём]] напісаў кнігу «Я з вогненнай вёскі…».
 
== Узнагароды і прэміі ==
* [[Ордэн Айчыннай вайны]] I ступені
* Ордэн «[[Знак Пашаны]]»
* [[Ордэн Дружбы народаў, СССР|Ордэн Дружбы народаў]]
* медалі
* Лаўрэат [[Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа|Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа]] за ўдзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры».
* Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР
* Літаратурная прэмія імя І. Мележа 1994.
* Лаўрэат [[Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа|Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа]] за ўдзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры».
 
== Літаратура ==
* Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 248—249.
* ''Тычына М. А.'' Калеснік // {{Крыніцы/БЭ|7}}
 
{{DEFAULTSORT:Калеснік}}