Розніца паміж версіямі "Спартак (стадыён, Магілёў)"

няма тлумачэння праўкі
У 1951 годзе пляцоўка ў цэнтры Магілёва, на месцы якой зараз знаходзіцца стадыён, была адведзена пад спартыўныя мэты. Напрыканцы 1954 гэта пляцоўка перададзена абласному савету спартыўнага таварыства «Спартак» для будаўніцтва стадыёна. У 1957 годзе новы стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю. З 1960 стаў хатняй арэнай мясцовай каманды «Хімік» (сучасная назва [[ФК Дняпро Магілёў|«Дняпро»]]). У 1967 годзе была ўзведзена жалезабетонная трыбуна на 5 000 месцаў з падтрыбуннымі памяшканнямі. У 1983 пабудаваны распранальні для футбалістаў, прэс-цэнтр, табло. Колькасць месцаў для гледачоў павялічана да 12 000.
 
З 1992 года стадыён «Спартак» стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1999—2000 гадах быў выкананыпраходзіў першы этап рэканструкцыі спартыўнай арэны, падчас якой праведзены капітальны рамонт усіх трыбун, распранальняў, прэс-цэнтра, медпункта. На трыбунах былі ўсталяваны пластыкавыя сядзенні, у выніку чаго ўмяшчальнасць скарацілася да сучасных 7 350 месцаў. Адрамантаваны спартыўная зала і лёгкаатлетычны манеж. УкладзенаБыла ўкладзена падстава для штучнага пакрыцця на бегавых дарожках.
 
Другі этап рэканструкцыі стадыёна быўпраходзіў выкананы ўу 2008—2009 гадах. НаЗа гэты час на футбольным полі ўкладзены новы газон, усталяваны падагрэў і новая дрэнажная сістэма, перароблена сістэма арашэння. Былі абсталяваны сектар для штурхання ядра і два сектары для скачкоў у даўжыню. Ажыццёўлена мадэрнізацыя адміністрацыйна-бытавога корпуса. На Паўднёвай трыбуне было ўсталявана сучаснае электроннае табло, Заходняянад трыбунаЗаходняй былатрыбунай зробленаябыў крытайузведзены дах. Старыя асвятляльныя мачты спартыўнай арэны заменены на новыя,. Была праведзена ўкладка сінтэтычнага пакрыцця на бегавыя дарожкі. Газон на футбольным полі натуральны, памеры поля 105×68 метраў. На стадыёне маецца трэнажорная зала.
 
19 мая 2018 года на стадыёне «Спартак» адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2017/2018|Кубка Беларусі па футболе 2017/18]], у якім брэсцкае [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама»]] атрымала перамогу над барысаўскім [[ФК БАТЭ|БАТЭ]].
{{Стадыёны Чэмпіянату Беларусі па футболе}}
 
[[Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі|Спартак, Магілёў]]
[[Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва]]
[[Катэгорыя:Спорт у Магілёве]]