Розніца паміж версіямі "Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс"

няма тлумачэння праўкі
{{Стадыён
|назва = Віцебскі ЦСКцэнтральны спартыўны комплекс
|выява =
|былыя назвы = «Дынама» (1937—2003)
 
== Асноўная інфармацыя ==
Гарадскі стадыён «Дынама» быў пабудаваны ў Віцебску на месцы сёняшняга спарткомплексу ў 1937 годзе на 5 000 чалавек. У пачатку 1978 спартыўная арэна была перададзена з камунальнай уласнасці горада Віцебскаму абласному савету «Дынама». У 1980—1986 гадах праводзілася рэканструкцыя стадыёна.
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1998 годзе было прынята рашэнне аб новай мадэрнізацыірэканструкцыі стадыёнаспартыўнай арэны. Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «Віцебскграмадзянпраект». Аўтары праекта — В.П. Андаралаў, А.А. Зафатаеў і інш. Першая чарга будаўніцтва спартыўнайновай арэны стартавала ў верасні 2001, падчас якога былі створаны футбольнае поле і трыбуна на 5 400 гледачоў. 8 красавіка 2003 года была зарэгістравана дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс». Адпаведна, стадыён «Дынама» атрымаў новую назву.
 
У 2004—2005 гадах былі праведзены другая і трэцяя чэргі будаўніцтва спартыўнай арэны. За гэты час умяшчальнасць пашырана да 8 тысяч месцаў, над адзінай Заходняй трыбунай узведзены дах. Было ўзведзена лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. Усталяваны электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. У падтрыбунных памяшканнях былі абсталяваны распранальні для спартсменаў, спартыўная і трэнажорная залы, кафэ.
У цяперашні час Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс уключае ў сябе:
* 2 футбольныя палі — асноўнае з натуральным газонам і падагрэвам, запасное са штучным пакрыццём і трыбунамі на 1020 месцаў;
* лёгкаатлетычнае ядро — 8 бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню і трайнога скачка, для скачкоў у вышыню і скачкоў з шастом, для кідання молата і дзіды, для штурхання ядра;
* заходнюю трыбуну, у якой размешчаны трэніровачны лёгкаатлетычны манеж, зала гульнявых відаў спорту (баскетбол, валейбол) з трыбунамі на 330 гледачоў, залы атлетычнай гімнастыкі і аэробікі, трэнажорная зала, гасцініца, кафэ;
* спецыялізаванаю залу бокса.
 
На базе спарткомплексу праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі і спаборніцтвы па футболе, баскетболе, валейболе, лёгкай атлетыцы і інш.
 
== Заўвагі ==