Зорнае скопішча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, выраш. неадназначнасці
вікіфікацыя
Радок 5:
Для сфарміраваных зорных скопішчаў характэрна наяўнасць цэнтральнага згушчэння (ядра), абкружанага менш шчыльнай каранальнай вобласцю. У залежнасці ад знешняга выгляду, памераў, узросту і хімічнага складу адрозніваюць рассеяныя і шаравыя зорныя скопішчы.
 
'''[[Рассеянае зорнае скопішча|Рассеяныя зорныя скопішчы]]''' (напр., [[Гіяды, зорнае скопішча|Гіяды]], [[Плеяды, зорнае скопішча|Плеяды]]) у [[Галактыка#Наша Галактыка (Млечны Шлях)|Галактыцы]] канцэнтруюцца ў плоскасці сіметрыі [[Млечны Шлях|Млечнага Шляху]] і маюць найбольшыя скорасці адносна Сонца; узрост да 1 млрд. гадоў. Пры назіранні ў слабы тэлескоп раздзяляюцца на асобныя зоркі.
 
'''[[Шаравое зорнае скопішча|Шаравыя зорныя скопішчы]]''' (напр., скопішча [[Аб'ект Месье M3|МЗ]] у сузор'і [[Сузор'е Гончыя Псы|Гончых Псоў]], [[Аб'ект Месье M13|М1З]] у сузор'і [[Сузор'е Геркулес|Геркулеса]]) маюць вялікую колькасць кампактна размешчаных зорак у выглядзе сферычнай або эліптычнай сістэмы; з цяжкасцю раздзяляюцца на асобныя зоркі нават у моцных тэлескопах. Утвараюць у Галактыцы сферычную падсістэму і канцэнтруюцца ў яе цэнтры; маюць узрост ад 5 да 15 млрд. гадоў.
 
Наяўнасць пераменных зорак (напр., тыпу RR Ліры) дазваляе вызначаць адлегласці да скопішчаў.