Розніца паміж версіямі "Уладзімір Елісеевіч Лабанок"

няма тлумачэння праўкі
}}
 
'''Уладзі́мір Елісе́евіч Лабано́к''' ({{ДН|3|7|1907|20|6}} в.[[Востраў (Пухавіцкі раён)|Востраў]] — {{ДС|4|11|1984}})  — беларускі дзяржаўны дзеяч, удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], адзін з кіраўнікоў [[Савецкі партызанскі рух, 1941—1944|партызанскага руху]] ў [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. [[Герой Савецкага Саюза]] (1943).
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Вёска Востраў, Пухавіцкі раён|Востраў]] (сучасны {{МН|Пухавіцкі раён|ў Пухавіцкім раёне|}} [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]).
 
У 1926  г. скончыў Дукорскую сямігадовую школу з сельскагаспадарчым ухілам.
 
У 1931 годзе скончыў [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію]].
 
З [[1931]] года працаваў на пасадзе агранома, памочніка [[Народны камісарыят земляробства БССР|Народнага Камісара земляробства Беларускай ССР]], а з [[1933]] года  — на пасадзе агранома-эканаміста ўпаўнаважанага Народнага Камісарыята саўгасаў СССР па [[БССР]].
 
З [[1939]] года  — дырэктар Смалянскага сельскагаспадарчага тэхнікума Віцебскай вобласці БССР. З [[1941]] года  — першы сакратар [[горад Лепель|Лепельскага]] [[Раённы камітэт КПСС|РК]] КП(б)Б.
 
=== Вялікая Айчынная вайна ===
Са снежня 1941 па чэрвень 1944 года 1-ы сакратар [[Лепельскі раён|Лепельскага]] падпольнага райкома [[Камуністычная партыя Беларусі, 1918|КП(б)Б]]. З сакавіка 1942 года У.  Е.  Лабанок камандзір [[Партызанскі атрад (СССР, 1941-1944)|партызанскага атрада]], са снежня 1942  — камісар [[Чашніцкі раён|Чашніцкай]] [[Партызанская брыгада (СССР, 1941-1944)|партызанскай брыгады]] («Дубрава»), з ліпеня 1943 года  — камандзір Лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна. У снежні 1943 года узначаліў аператыўную групу [[Цэнтральны камітэт КПБ|ЦК КП(б)Б]] і [[Беларускі штаб партызанскага руху|Беларускага штаба партызанскага руху]] па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне.
 
=== У мірны час ===
З 1944 года займаў пасады ў апараце ЦК КПБ, старшыні [[Полацкая вобласць|Полацкага]] і [[Гомельская вобласць|Гомельскага]] аблвыканкамаў, 1-га сакратара [[Палескі абласны камітэт КПБ|Палескага]] і [[Віцебскі абласны камітэт КПБ|Віцебскага]] (верасень 1956  — красавік 1962)<ref name="vit">{{кніга|загаловак=Витебск: Энциклопедический справочник|адказны=Гл. редактор И. П. Шамякин|месца=Минск|выдавецтва=БелСЭ им. П. Бровки|год=1988|старонкі=112, 113|старонак=408|isbn=5-85700-004-1|тыраж=60&nbsp;000}}{{ref-ru}}</ref> абкамаў КПБ.<br />
 
З 1962 года на пасадзе 1-га намесніка старшыні [[Савет Міністраў БССР|Савета міністраў]] [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] і адначасова [[Міністэрства вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў БССР|міністр вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў]], з 1974  — намеснік Старшыні [[Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР|Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР]].
 
Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі [[ЦК КПСС]], Член [[Цэнтральны камітэт КПБ|ЦК КП Беларусі]] з 1949 года, кандыдат у члены [[бюро ЦК КПБ]] з 1962 і 1976 гадоў, член бюро ЦК КПБ у 1966—1976. Абіраўся дэпутатам [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]] 3, 6—10 скліканняў, дэпутатам [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]] 2—10-га скліканняў, у 1968—1974 гадах займаў пасаду Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета [[СССР]].
 
== Ушанаванне памяці ==
У [[горад Мінск|мінскім]] мікрараёне [[Жылы раён Сухарава, Мінск|Сухарава]] адна з [[Вуліца Лабанка, Мінск|вуліц]] носіць імя Уладзіміра Лабанка, таксама яго імём названа вуліца ў [[горад Лепель|Лепелі]], саўгас-тэхнікум у горадзе [[горад Мар'іна Горка|Мар'інаМар’іна Горка]] Мінскай вобласці, Лепельская сярэдняя школа № 1, музей народнай славы ў пасёлку [[Гарадскі пасёлак Ушачы|Ушачы]].
 
У [[Мінск]]у на доме № 4 па [[Завулак Бранявы, Мінск|Бранявым завулку]] ў [[1986]] годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ([[сілумін]]; скульпт. [[І. Глебаў]])<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск}}</ref>.