Дасье Дрэздэна (тэлесерыял): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
 
=== Галоўныя персанажы ===
* '''Гары Дрэздэн''' ([[Пол Блэктарн]]) — галоўны персанаж серыяла. Гары з’яўляецца героем мімаволі, ён прафесійны чараўнік, які дапамагае паліцыі Чыкага расследаваць злачынствы з «незвычайнымі» абставінамі, а таксама іншым людзям, якіяякім маюцьпатрабуецца патрэбу ў дапамозедапамога мага. Маці Гары, магутная чараўніца, загінула, калі ён быў яшчэ дзіцем. Яго выхаваннем займаўся яго бацька-ілюзіяніст. Калі Гары было 11 гадоў, яго магічныя здольнасці пачалі праяўляць сябе. Яго дзядзька Джасцін Морнінгвей пажадаў забраць Гары, каб пачаць навучаць яго магіічараўніцтву. Калі бацька Гары адмовіўся, Морнінгвей забіў яго з дапамогай цёмнай магіі. Пасталеўшы, Гары даведаўся праўду пра гібель бацькоў і выкарыстоўваў свой дар, каб забіць дзядзьку. Хоць Джасцін пакінуў Гары вялікую спадчыну і буйны маёнтак, Гары аддаў грошы дабрачыннаму фонду і адмовіўся жыць у доме забойцы яго бацькоў.
* '''Лейтэнант Коні Мэрфі''' ([[Валеры Крус]]) — дэтэктыў паліцыі Чыкага, якая часцяком прыходзіць да Гары па дапамогу ў справах, у якіх замяшаныя звышнатуральныя сілы, хоць сама яна адмаўляецца верыць у тое, што не ўпісваецца ў яе «правілы». Яна ставіцца да сваёй працы сур’ёзна і прыме любую дапамогу, каб раскрыць справу. Відавочна, Коні пачынае адчуваць рамантычныя пачуцці да Гары.
* '''Хротберт «Боб» Бэйнбрыджскі''' ([[Тэрэнс Ман]]) — старажытны дух, які належыць Дрэздэну. Раней яго гаспадаром быў дзядзька Гары — Джасцін. Ён дае парады Дрэздэну з нагоды асабістых і магічных праблем, хоча Гары таго ці не. Боб з’яўляецца неацэннай скарбніцай інфармацыі — без яго Гары б не ўдавалася раскрываць злачынствы. Дакладны год (або нават стагоддзе) пакарання Боба невядомы, хоць ён сцвярджае, што памятае XVI стагоддзе. Таксама, у адной з серый, Боб пагражае Моргану распавесці ўсе сумныя гісторыі за апошнюю тысячу гадоў.