Розніца паміж версіямі "Уганда"

5 490 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
др (катэгорыя)
}}
'''Уга́нда''' ({{lang-en|Uganda}}) — краіна ва [[Усходняя Афрыка|Усходняй Афрыцы]]. На поўначы мяжуе з [[Паўднёвы Судан|Паўднёвым Суданам]], на ўсходзе — з [[Кенія]]й, на поўдні — з [[Танзанія]]й і [[Руанда]]й, на захадзе — з [[Дэмакратычная Рэспубліка Конга|Дэмакратычнай Рэспублікай Конга]]. [[Дзяржавы, якія не маюць выхаду да мора|Выхаду да мора не мае]]. Дзяржаўная мова — [[англійская мова|англійская]]; выкарыстоўваюцца [[суахілі]], [[луганда]]. Сталіца — [[Горад Кампала|Кампала]]. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (9 кастрычніка)
 
== Дзяржаўны лад ==
Уганда — [[рэспубліка]]. Дзейнічае канстытуцыя 1995 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. [[заканадаўчая ўлада|Заканадаўчую ўладу]] ажыццяўляе — [[парламент Уганды]]. [[выканаўчая ўлада|Выканаўчую ўладу]] ажыццяўляе ўрад, які ўзначальвае прэзідэнт.
 
== Геаграфія Уганды ==
[[Файл:Ruwenpflanzen.jpg|thumb|left|Унікальны краявід [[Рувензоры]]]]
Уганда размешчана ў межах Усходне-Афрыканскага пласкагор'я. На поўначы пашыраны плоскія раўніны (вышынёй да 1000—1500 м) з астанцовымі гарамі, на поўдні — спадзіста-хвалевы рэльеф. На захадзе — глыбокая тэктанічная даліна, або грабен (заходняе адгалінаванне [[Вялікая рыфтавая даліна|Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмы]]), занятая азёрамі [[Мабуту-Сесе-Сека]] і Эдуард, паміж якімі ўзвышаецца горны масіў [[Рувензоры]] (вышынёй да 5109 м, [[Пік Маргерыта]]), на паўднёвым захадзе — вулканы групы Вірунга, на ўсходзе — патухлы вулкан [[Элган]] (вышынёй да 4322 м). [[Карысныя выкапні]]: медныя, кобальтавыя, вальфрамавыя, жалезныя, калумбіта-танталавыя руды, апатыты, золата, берылы, сера, вапнякі. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 18 да 25 °C. Ападкаў ад 750 да 1500 мм і больш за год. Рэкі належаць да басейна ракі Ніл. Буйныя азёры: [[возера Вікторыя|Вікторыя]], [[Мабуту-Сесе-Сека]], [[возера К'ёга|К'ёга]], [[возера Эдуард|Эдуард]]. Глебы чырвоныя фералітавыя, у засушлівых раёнах чырвона-бурыя ажалезненыя. Пераважаюць другасныя высакатраўныя саванны, ёсць масівы лістападна-вечназялёных лясоў (пад лесам 28 % тэрыторыі). Характэрна вышынная пояснасць ландшафтаў. У складзе фаўны антылопы, жырафы, гіены, леапарды, малпы, трапляюцца сланы, ільвы, насарогі. Нацыянальныя паркі: Рувензоры, Кабарэга, Кідэпа; некалькі фаўністычных рэзерватаў.
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Уганды}}
Барацьба за кантроль над Угандай працягвалася нават пасля таго, як на [[Берлінская канферэнцыя (1884)|Берлінскай канферэнцыі 1884—1885 гг.]] былі афіцыйна зацверджаны правілы каланіяльнага падзелу Афрыкі і прызнаныя межы каланіяльных уладанняў, якія тады існавалі. Пасля заключэння Гельголандского дагавора 1890 г. Германская імперыя адмовілася ад сваіх прэтэнзіяў на Уганду, падаўшы свабоду дзеянняў у Бугандзе і ўсёй Угандзе [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] ў асобе [[Імперская брытанская Усходнеафрыканская кампанія|Імперскай брытанскай ўсходнеафрыканскай кампаніі]]. Прадстаўнік кампаніі капітан [[Фрэдэрык Лугард]] сфарміраваў узброены атрад з мясцовых жыхароў і ў [[1892]] ўмяшаўся ва ўнутрыпалітычную барацьбу на баку пратэстанцкай групоўкі. З тых часоў пратэстанты аказваюць найбольшы ўплыў на палітычнае жыццё Уганды. Скарыстаўшыся гэтай перамогай, Лугард ў [[1893]] г. навязаў кабаке Буганды [[Мванга II|Мвангу II]] дагавор аб заступніцтве брытанскай кампаніі.
 
=== Пратэктарат Уганда (1894—1962) ===
{{main|Уганда (пратэктарат)}}
Неўзабаве Імперская брытанская ўсходнеафрыканская кампанія збанкрутавала, і ў [[1894]] г. урад Вялікабрытаніі абвясціў аб усталяванні пратэктарата над Угандай. Новая брытанская адміністрацыя неадкладна прыступіла да пашырэння тэрыторыі пратэктарата. У [[1894]] г. з дапамогай арміі Буганды было нанесена паражэнне кіраўніку [[Буньоро]] Кабареге. За ваенную дапамогу ў вайне з суседам Буганда атрымала права ўключыць у свае ўладанні часткe тэрыторыі Буньоро. Гэтыя «страчаныя акругі» заставаліся сур'ёзнай ўнутрыпалітычнай праблемай аж да [[1964]] г., калі частка з іх была «вернутая» Буньоро. У [[1897]] г. Мванга II падняў паўстанне супраць каланізатараў, але пацярпеў няўдачу і быў адхілены ад ўлады. Кабакай стаў яго малалетні сын [[Дауд Чва II]]. Збегшы з-за кратаў, Мванга II аб'яднаў сілы са сваім былым праціўнікам Кабарегай і працягнуў барацьбу. У [[1899]] абодва яны былі захопленыя ў палон і адпраўленыя ў выгнанне за межы Уганды.
 
[[Бугандскае пагадненне 1900 г.]] паміж кіраўнікамі Буганды і брытанскай адміністрацыяй паставіла адносіны паміж бакамі на дагаворную аснову і вызначыла іх узаемныя правы і абавязкі. У далейшым умовы пагаднення аказвалі істотны ўплыў на ўнутрыпалітычную абстаноўку. На менш выгадных для мясцовых кіраўнікоў умовах былі заключаны дамовы з Тора ([[1900]] г.), Анколе ([[1901]] г.) і Буньоро ([[1933]] г.). Бугандзійская знаць беспаспяхова змагалася супраць стварэння ў [[1921]] г. Заканадаўчага савета пратэктарата, сцвярджаючы, што гэты крок парушае асаблівы характар ​​брытанска-бугандзійскіх адносін, замацаваных пагадненнем 1900 г.
 
Да [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] брытанская адміністрацыя прызначала лаяльных правадыроў з Буганды кіраўнікамі уключаных у склад пратэктарата небугандзійскіх тэрыторый. Брытанская адміністрацыя пратэктарата была вымушаная ў [[1927]] г. абмежаваць правы правадыроў.
 
=== Перыяд незалежнасці ===
==== Праўленне М. Аботэ () ====
 
==== Дыктатура Ідзі Аміна ====
 
==== Грамадзянскае праўленне ====
 
=== Уганда ў XXI ст. ===
 
 
== Дзяржаўны лад ==
Уганда — [[рэспубліка]]. Дзейнічае канстытуцыя 1995 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. [[заканадаўчая ўлада|Заканадаўчую ўладу]] ажыццяўляе — [[парламент Уганды]]. [[выканаўчая ўлада|Выканаўчую ўладу]] ажыццяўляе ўрад, які ўзначальвае прэзідэнт.
 
== Гл. таксама ==