Янка Гінько: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба |імя = Янка Гінько |арыгінал імя = |партрэт = |апісанне = |род дзе...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:09, 7 ліпеня 2019

Янка Гінько (3 студзеня 19121980-я) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Удзельнік дэсанту батальёна Дальвіц [1]

Янка Гінько
Род дзейнасці грамадскі і вайсковы дзеяч
Дата нараджэння 3 студзеня 1912(1912-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1980-я
Альма-матар
Партыя
Член у

Біяграфія

Нарадзіўся 3 студзеня 1912 г. У 1939 г. скончыў Варшаўскую палітэхніку па спецыяльнасці інжынера геадэзіі. У 19401941 гадах працаваў па сваёй спецыяльнасці ва ўсходняй Беларусі.

Пасля пачатка нямецкай акупацыі працаваў старшынёй Беларускай народнай самапомачы ў Глыбокім. Быў сябрам Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі, стаў кіраўніком палітычнай рэферэнтуры БНП. Уступіў да Беларускай краёвай абароны, атрымаў чын лейтэнанта.

У 1944 г. адмовіўся працаваць намеснікам прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ў Слуцку. 27 чэрвеня 1944 г. удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.

Пасля эвакуацыі з Усходняй Прусіі летам 1944 г далучыўся да батальёна «Дальвіц». 17 лістапада 1944 г. дэсантаваўся ў раёне Ліды. У снежні таго ж года трапіў у палон НКУС. Праходзіў на працэсе кіраўніцтва Беларускай незалежніцкай партыі у Мінску ў 1946 г.. Янка Гінько быў асуджаны на 25 гадоў савецкіх канцлагераў.

У 1953 г. або 1954 г. трапіў на Інту. Вызваліўся пасля 1956 г., застаўся працаваць на Інце. Ажаніўся і з дапамогай жонкі атрымаў дазвол на пражыванне ў Маскве. Наведваў Беларусь.

Апошнія гады жыцьця моцна хварэў. Памёр у 1980-х гадах.

Літаратура

  • Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Уклад. Пятро Казак. — [Б. м. і г. в.]: Голас края;

Зноскі

  1. http://slounik.org/32048.html Біяграфія Янкі Гінько

Спасылкі