Ціск: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лексіка
Gzhegozh (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
| Заўвагі =
}}
'''Ціск''' — [[фізічная велічыня]], якая характарызуе інтэнсіўнасць перпендыкулярных да паверхні [[сіла]]ў, з якімі адно цела ўздзейнічае на іншае. Калі [[сіла]] размеркаваная па паверхні раўнамерна, Ц. р у кожным пункце паверхні роўны р = F/S, дзе S  — плошча, F  — сума прыкладзеных перпендыкулярна да яе [[сіла]]ў. Для аднароднага асяроддзя ўводзіцца паняцце Ц. у кожным пункце, які адыгрывае важкую ролю ў [[Механіка|механіцы]] [[Вадкасць|вадкасцей]] і [[газ]]аў.
 
Ц. у [[газ]]ах спалучаны з перадачай [[імпульс]]у ў сутыкненнях [[Малекула|малекул]] [[газ]]у паміж сабою і з паверхнямі целаў, якія яго абмяжоўваюць. Ц. у [[газ]]ах прапарцыянальны [[Тэмпература|тэмпературы]]. У [[Вадкасць|вадкасцях]] і цвёрдых целах Ц. выклікаюць міжатамныя і міжмалекулярныя сілы прыцягнення і адштурхоўвання і цеплавыя ваганні [[атам]]аў.
Радок 17:
1 lbf/ in2 =6894,76 н/м²,1рdl/ft2 = 1,48816 н/м², 1inH2O = 249,089н/м²; 1ftH2O = 2989,07 н/м²,1in Hg = 3386,39 н/м².
 
З'яваЗ’ява Ц. адыгрывае важную ролю ў фізічных, хімічных, біялагічных і іншых працэсах.
 
Высокія значэнні Ц. стварае [[Гравітацыя|гравітацыйнае поле]].
 
== Цікавыя факты ==
[[Атмасферны ціск]] на паверхні [[Планета Зямля|Зямлі]] — прыблізна 100 000 Па або 1 бар.
 
Гідрастатычны Ц. на глыбіні 10  м пад [[Вада|вадой]] — 1 бар.
 
Гідрастатычны Ц. на глыбіні 1  км пад [[Вада|вадой]] — 100 бар.
 
Ц. пры спальванні чорнага пораху ў вагнястрэльнай зброі — каля 3000 бар або 3 кбар.
 
Ц. у цэнтры [[Планета Зямля|Зямлі]] — прыблізна 3500 кбар.
 
Ц. у цэнтры [[Сонца]] — парадку 100  млн. кбар.
 
Ц. у цэнтры [[Зорка|белых карлікаў]] — да 1  млрд. кбар.
 
== Гл. таксама ==