Рокаш: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Рокаш''' ({{lang-pl|Rokosz}}) — від узброенай шляхецкай апазіцыі ў [[Карона Каралеўства Польскага|Польшчы]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у [[XVI]]—[[XVII]] стст. Першапачаткова азначаў з’езд на сейм усёй шляхты, а не толькі яе выбраных прадстаўнікоў.
 
Назва паходзіць з [[Венгрыя|Венгрыі]], дзе ў пачатку [[XVI]] ст. шляхта з’язджалася на сеймы на полі Рокаш каля г. [[Пешт (Будапешт)|Пешт]]. Назву «Рокаш» атрымаў з’езд шляхты пад [[Львоў|Львовам]] у [[1537]] г. (т.зв. «[[Курыная вайна]]»), кіраўнікі якога ў дэкрэце сеймавага суда [[1538]] г. названы ракашанамі. Кароль і магнаты не прызнавалі права ўсёй шляхты на непасрэдны ўдзел у сеймах (за выключэннем элекцыйнага сейма), таму рокаш стаў сінонімам бунту супраць караля. Шляхецкія ідэолагі разглядапі рокаш як «апошнюю абарону вольнай рэспублікі» і інстанцыю, якая можа судзіць караля, міністраў і сенатараў; юрыдычнай асновай рокашу лічылі права на адмову ў паслушэнстве каралю, зафіксаванае ў [[Генрыхавы артыкулы|Генрыкавых артыкулах]] і [[Пакта канвента]]. Характар мятяжу мелі рокашы [[Рокаш Зебжыдоўскага|М. Зебжыдоўскага 1606—1609 гг.]] і [[Рокаш Любамірскага|Е. С. Любамірскага 1665—1666 гг.]] Шляхта, якая збіралася на рокаш, утварала [[Канфедэрацыя (Рэч Паспалітая)|канфедэрацыі]]. Пазней ідэя рокашавых сеймаў заменена шляхтай на лозунг збірання т.зв. конных сеймаў.
 
== Літаратура ==