Biełarus: Розніца паміж версіямі

116 байтаў дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
{{значэнні|Беларус}}
'''БеларусBiełarus''', ('''Biełarus'Беларус'') — штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніцкая каталіцкая [[газета]] нацыянальна-дэмакратычнага і кансерватыўнага кірунку на беларускай мове ў Расійскай імперыі ў 1913—1915  гг.
 
Газета сваімі кансерватыўнымі поглядамі складала ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху ідэалагічную канкурэнцыю беларускамоўнай газеце [[Наша ніва (1906)|«Наша Ніва»]], якая мела [[сацыялізм|сацыялістычны ўхіл]]<ref name="ReferenceA">''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII  — да пачатку ХХІ ст.  — 2010.  — С. 126.</ref>.
 
== Гісторыя ==
[[Image:Беларус газета.jpg|thumb|Газета «Беларус», №  21 ад 8.8.1913, тытульная старонка з вершам [[Б. Эпімах-Шыпіла|Б. Эпімах-Шыпілы]] «Дзесяць боскіх прыказанняў»]]
Выдавалася з 13({{СС|26).1.[[|студзеня|1913]]|13}} па 30.7({{СС|12.8).[[|жніўня|1915]]|13|30|ліпеня}} ў [[Вільня|Вільні]] на [[беларуская мова|беларускай мове]], друкавалася [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]. Газету фінансава падтрымлівала княгіня [[Магдалена Радзівіл]] (1861—1945)<ref name="ReferenceA"/>.
 
Была разлічана пераважна на [[каталіцтва|каталіцкую]] частку беларускіх [[Сялянства|сялян]] і [[інтэлегенцыя|інтэлегенцыі]].
 
Эпіграф да ўсіх нумароў газеты — словы з [[Евангелле|Евангелля]]: ''«Шкада мне гэтага народу… бо не мае што есці»'' (Марк, 8, 2).
Рэдакцыя газеты арыентавалася на сацыяльную гармонію і вясковы, сялянскі лад жыцця, не прымала класавую барацьбу і [[сацыялізм|сацыялістычныя ідэі]]. Зрэдку газета публікавала крытычныя матэрыялы ў дачыненні да існуючага палітычнага ладу. Выступала за эвалюцыйны шлях развіцця грамадства, паступовае вырашэнне асноўных сацыяльных праблем праз асветніцтва на роднай беларускай мове, выкарыстанне прагрэсіўных метадаў гаспадарання (добраахвотная кааперацыя, фермерская гаспадарка). Газета перасцерагала сялян ад выезду за межы Беларусі, паказвала трагічнае становішча эмігрантаў.
 
На думку аўтараў газеты, у гэтым сацыяльным быцці можна дасягнуць толькі адноснага дабрабыту і часовай гармоніі, бо праўдзівае і вечнае шчасце бывае толькі на небе (28.3.1913). Найвышэйшай грамадскай і духоўнай каштоўнасцю лічылі мараль, дабрачыннасць, любоў і павагу ў сям'ісям’і, паміж суседзямі, народамі і краінамі.
 
Друкаваліся літаратурныя творы [[Алесь Гарун|А. Гаруна]] (пад псеўданімам А. Сумны), [[Альберт Паўловіч|А. Паўловіча]], [[Андрэй Зязюля|А. Зязюлі]], [[Гальяш Леўчык|Г. Леўчыка]], [[Казімір Сваяк|К. Сваяка]] і інш. Газета публікавала [[Беларускія казкі|народныя казкі]], песні, паданні, этнаграфічныя нарысы, апісанні народных гульняў, звярнула ўвагу на сувязь беларускага фальклору і традыцыйных абрадаў з хрысціянскімі вобразамі і малітвамі. Вітаючы лепшыя бакі народнага характару беларусаў, адзначала і яго нясмеласць, пасіўнасць, кансерватызм прывычак.
Для надрукаваных у газеце матэрыялаў характэрны матыў абуджэння беларусаў, ідэя нацыянальнага адзінства праваслаўных і католікаў, крытыка русіфікатарскіх і паланізатарскіх тэндэнцый. Апублікавала цыкл нарысаў Р. Кляновіча па гісторыі і культуры Беларусі (6-27.2.1914), паводле якіх сэнс нацыянальнай гісторыі заключаецца ў раскрыцці творчых сіл народа, яго сацыяльнай і духоўнай самабытнасці.
 
У Першую сусветную вайну газета займала памяркоўную патрыятычную пазіцыю, падкрэслівала намаганні ўлад, накіраваныя на гарантаванне бяспекі насельніцтва, заклікала дапамагаць салдацкім сем'ямсем’ям.
 
== Рэдактары-выдаўцы газеты ==
* 1913—1914  — А. Бычкоўскі, [[Баляслаў Пачопка|Б. Пачопка]] (з № 5)
* 1915  — А. Бычкоўскі
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Конан У.'' «Беларус» // {{Крыніцы/ЭГБ|1}} с. 345—346.
* [[Алег Латышонак|''Латышонак, А.'']] Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII  — да пачатку ХХІ ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч.  Вільня–БеластокВільня-Беласток : Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.  — 368 с.
{{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}}