Розніца паміж версіямі "Нёман (спартыўны комплекс, Гродна)"

няма тлумачэння праўкі
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Напрыканцы 2001 года спартыўная арэна была перададзена з уласнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту. Пасля змены ўласніка стадыён атрымаў новую назву — спартыўны камбінат «Нёман».
 
Увосень 2002 года пачалася маштабная рэканструкцыя арэны, якая была скончана ў 2008, калі стадыён набыў сучасны выгляд. Аўтарам праекта рэканструкцыі з’яўляецца У.М. Еўдакімаў. Падчас будаўніцтва стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы была пабудавана цалкам новая арэна. Колькасць месцаў для гледачоў скарацілася да 8,5 тысяч, над Заходняй трыбунай узведзены дах. Праведзены капітальны рамонт футбольнага поля, спартыўных залаў, гасцініцы, кафэ. Былі ўзведзены лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і лёгкаатлетычны манеж. Усталяваны электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля 105×68 метраў.
 
Урачыстае адкрыццё новай арэны адбылося 12 жніўня 2008 года. Пасля рэканструкцыі спартыўны камбінат «Нёман» набыў статус шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу. У 2009 годзе стадыён атрымаў трэцюю катэгорыю УЕФА і другі клас ад Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.
 
Галоўная спартыўная арэна Гродна неаднаразова прымала важныя футбольныя паядынкі. 6 чэрвеня 2009 года на ёй праходзіў першы ў сваёй гісторыі матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]]. Адборачны матч [[чэмпіянат свету па футболе 2010|чэмпіянату свету 2010]] супраць [[Зборная Андоры па футболе|Андоры]] скончыўся перамогай беларусаў. 14 лютага 2013 адбыўся першы матч 1/16 фінала Лігі Еўропы 2012/13, у якім барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]] згуляў унічыю зса турэцкімстамбульскім [[ФК Фенербахчэ|«Фенербахчэ»]]. 28 мая 2017 года спарткомплексстадыён спарткомплексу прымаў вырашальны паядынак за перамогу ў [[Кубак Беларусі па футболе 2016/2017|Кубке Беларусі па футболе 2016/2017]]. У гэтым матчы брэсцкае [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама»]] абыграла салігорскі [[ФК Шахцёр Салігорск|«Шахцёр»]].
 
== Структура спарткомплексу ==
У цяперашні час цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман» уключае ў сябе:
Пасля рэканструкцыі [[2002]]—[[2008]] гадоў стадыён умяшчае 8 800 гледачоў і адказвае патрабаванням [[УЕФА]], што дазваляе праводзіць на ім матчы [[Ліга чэмпіёнаў УЕФА|Лігі Чэмпіёнаў]] і афіцыйныя гульні [[зборная Беларусі па футболе|зборнай]]. Памеры поля — 107×70 [[метр|м]], усталяваны падагрэў, а над стадыёнам — асвятляльныя мачты. Усталявана светладыёднае відэатабло памерамі 10×6 метраў.
* 2 футбольныя палі — асноўнае з натуральным газонам і падагрэвам, запасное са штучным пакрыццём і трыбунамі на 1000 месцаў;
* лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі, лёгкаатлетычны манеж, залы спартыўнай і мастацкай гімнастыцы, залы барацьбы і бокса;
* пляцоўкі для баскетбола і валейбола, залы каратэ і таэквандо, трэнажорную залу, гасцініцу, кафэ.
 
На базе спарткомплексу праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі і спаборніцтвы па футболе, цяжкай і лёгкай атлетыцы, спартыўнай і мастацкай гімнастыцы і інш.
Акрамя асноўнага стадыёна, у структуру комплекса ўваходзяць рэзервовае футбольнае поле са штучным пакрыццём і трубынамі на 900 гледачоў, залы для барацьбы, гімнастыкі і іншых відаў спорту, тэнісны корт, поле для хакея на траве і інш. Таксама каля комплекса размешчаны [[Гродзенскі лядовы палац спорту|лядовы палац]].
 
== Заўвагі ==