Язэп Юр’евіч Лёсік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
 
=== Удзел у рэвалюцыі 1905 года і царскія рэпрэсіі ===
[[Файл:Jazep Losik i Alaksandr Pruszynski 1914.jpg|міні|Язэп Лёсік і Алесь Гарун у Бадайбо, 1914 год]]
Быў прызначаны выкладчыкам рускай мовы ў Бабруйскую сельскагаспадарчую школу ([[Мінская губерня]]). Працаваў у [[Бабруйск|Бабруйску]] адзін год, у 1903 годзе вярнуўся ў Ноўгарад-Северскі і быў прызначаны настаўнікам у школу ў мястэчку Грамяч. Неўзабаве стаў знаёміць з палітычнымі пытаннямі грамяцкіх сялян на сходах у школе, пра што стала вядома паліцыі. У 1905 годзе арыштаваны, зняволены ў Ноўгарад-Северскую турму.
 
Радок 24 ⟶ 25:
 
=== Палітычная дзейнасць у беларускім нацыянальным руху ===
[[Файл:Posiedzenie WRB i CBRW.jpg|міні|300пкс|2-я сесія [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]] (15 (28) кастрычніка 1917, Мінск). Язэп Лёсік сядзіць пяты з левага боку]]
Вярнуўся ў Беларусь пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]], у сакавіку 1917 года. Спыніўся ў [[Мінск|Мінску]], дзе ўключыўся ў дзейнасць беларускага нацыянальнага руху. З красавіка 1917 года ў [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамадзе]] (мінская секцыя), адзін з актыўных сяброў партыі. Кандыдат ад партыі ва Устаноўчы сход на Міншчыне. Як прадстаўнік БСГ увайшоў у склад створанага 7—9 красавіка 1917 года [[Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск)|Беларускага нацыянальнага камітэта]] (БНК), рэдагаваў яго газету «[[Вольная Беларусь]]».
 
Радок 64 ⟶ 66:
 
== Сям'я ==
[[Файл:Vanda Lavickaja family.jpg|thumb|180пкс|Язэп Лёсік з жонкай Вандай Лявіцкай і дзецьмі Юрасём, Люцыяй і Алесяй]]
З восені 1917 года — у шлюбе з [[Ванда Лявіцкая|Вандай Лявіцкай]], дачкой Ядвігіна Ш., у іх было трое дзяцей (Юрась, Люцыя, Алеся).