Віктар Войтанка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Пачатковую адукацыю атрымаў у Салезіянскай школе [[Вёска Дварэц, Дзятлаўскі раён|мяст. Дварэц]] і 4-ы класы ў [[Горад Навагрудак|Навагрудку]]. медыцынскі факультэт [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта імя С. Баторыя]], быў членам [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюза]]. Падчас [[Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944|нямецкай акупацыі]] заснавальнік і першы дырэктар медыцынскай школы ў Баранавічах<ref>Сенька, М. Быў і застаюся прыхільнікам БЦР / Міхась Сенька // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: Зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец; [каментары А. Гардзіенкі]. — Мн.: Медисонт, 2007. — 703 с., [14] л. іл. — С. 357. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 11). — ISBN 978-985-6530-47-3.; Шчэцька, В. Гартаючы старонкі біяграфіі / Васіль Шчэцька // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя… — С. 440.</ref>. Быў бурмістрам Баранавічаў. Удзельнік Беларускага царкоўнага сабора. З [[1943]] — акруговы лекар у [[Слонім]]е, у [[1944]] — доктар-інспектар [[Беларуская краёвая абарона|Беларускай краёвай абароны]]. У [[1944]]—[[1945]] супрацоўнік Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР. Заснаваў Беларускае бюро ў [[Брытанская зона акупацыі Германіі|брытанскай зоне акупацыі Германіі]]. У [[1945]]—[[1949]] жыў у паўднёвазаходняй Германіі ([[Бадэн-Вюртэмберг]], [[Французская зона акупацыі Германіі|французская зона акупацыі]]). Удзельнік з'езду беларускіх святароў і грамадскіх дзеячаў, прыхільнікаў [[Рада БНР|Рады БНР]] ([[5 чэрвеня]] [[1948]]), на якім была адноўлена [[БАПЦ|Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ)]].
 
Пасля вайны жыў у [[ЗША]]. У [[1968]], пасля смерці бацькі, стаў святаром БАПЦ. Служыў у парафіі Царквы Жыровіцкай Божай Маці ў [[Хайленд-Парк, Нью-Джэрсі|Хайленд-Парку]], заснаваную яго бацькам. Займаўся перакладам літургічных тэкстаў на [[Беларуская мова|беларускую мову]]. Адзін з заснавальнікаў [[Саюз беларускіх журналістаў на чужыне|Саюза беларускіх журналістаў на чужыне]] і перыядычнага выдання «Летапіс беларускай эміграцыі».
 
Пахаваны на [[Беларускія могілкі, Іст-Брансуік|беларускіх могілках у Іст-Брансўіку]] ў штаце [[Нью-Джэрсі]], [[ЗША]].