Язэп Юр’евіч Лёсік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
 
=== Дзяцінства і маладосць ===
Нарадзіўся 18 лістапада{{efn-ua|Часам падавалася дата 19 лістапада. Аднак, верагодна, гэта памылка пераводу з Юліянскага на Грыгарыянскі каляндар{{Sfn|Жынкін А.|2003|с=3}}.|}} (ст. ст. 6 лістапада) 1883 года ў сяле [[Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)|Мікалаўшчына]] [[Мінскі павет|Мінскага павета]]. Яго бацькі, Юрка і Хрысціна Лёсікі былі беззямельнымі сялянамі і арандавалі землі ў князёў [[Род Радзівілаў|Радзівілаў]]. Яны мелі сем сыноў і трох дачок<ref>’Гарон''Гарон, А.'' «Новая земля» дзядзькі Антося: малавядомыя старонкі з жыцця Якуба Коласа / Антаніна Гарон // Звязда. — 2007. — 31 кастрычніка. — С. 7.</ref>. Язэп быў іх малодшым дзіцем, таму ў першыя гады жыцця не быў моцна загружаны абавязкамі. Скончыў другі клас Мікалаеўскай народнай школы, пасля чаго два гады рыхтаваўся да экзаменаў у настаўніцкую семінарыю. Здаваў экзамены ў Настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы, але не паступіў<ref name="žyćcio">{{cite web|url = http://archive.is/rdxhL#selection-295.14-295.34|title = З жыцця Язэпа Лёсіка|author = Антон Лёсік|authorlink = |date = |publisher = represii-by.info (archive.is)|language = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 10-7-2019}}</ref>.
 
У 1898 годзе Язэп паступіў у Маладзечанскую семінарыю. Аднак на другі год быў выключаны з яе без права паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы. Пераехаўшы ў [[Ноўгарад-Северскі]] ([[Чарнігаўская губерня]]), дзе працаваў ягоны брат, паступіў у гарадское вучылішча і скончыў яго ў 1902 годзе. У Ноўгарадзе-Северскім вытрымаў экзамен на годнасць настаўніка народнай школы<ref name="žyćcio"/>.