Язэп Юр’евіч Лёсік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
 
=== Старшыня Рады БНР ===
14 траўня 1918 года Язэп Лёсік быў абраны старшынёй Прэзідыума Рады БНР (фармальным кіраўніком дзяржавы){{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=314}}. Замяніў на гэтай пасадзе [[Іван Мікітавіч Серада|Івана Сераду{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=281}}]]. Пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады стаў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]]. Як старшыня Рады імкнуўся давесці да прызнання незалежнасці БНР на міжнароднай арэне, а таксама прадухіліць страту тэрыторый, якія палітыкі БНР разглядалі як частку Беларусі.
 
Пасля падпісання [[27 жніўня]] дадатковай нямецка-савецкай дамовы да [[Брэсцкі мір|Брэсцкага міру]], Язэп Лёсік, старшыня Народнага сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў Іван Серада і народны сакратар, начальнік канцылярыі Народнага сакратарыята [[Лявон Заяц]] накіравалі канцлеру Германіі [[Георг фон Гертлінг|Георгу фон Гертлінгу]] пратэст супраць планаў перадачы беластоцкага, бельскага і гарадзенскага паветаў, на якія прэтэндавала БНР, у рукі палякаў<ref>Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian democratic republic / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства; [Уклад., падрыхт. тэксту, уступ. арт., камент., пер., паказ. С. Шупы]. Т. 1: У 2-х кн. Кн. 1: Фонд N 582 Дзяржаўнага архiва Лiтвы («Рада Мiнiстраў Беларускай Народнай Рэспублiкi»). — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва — Таварыства беларускага пісьменства — «Наша ніва», 1998. — 850, [16] с. — С. 242 — 243. — (Bibliographic series; № 4). — ISBN 9986-9219-2-9.</ref>. 20 кастрычніка быў у складзе дэлегацыі БНР да канцлера Германіі, якая павінная была данесці просьбу аб прызнанні БНР Германіяй і просьбу аб фармаванні беларускага войска. Дэлегацыя не была прынятая. 22 кастрычніка быў адным з прадстаўнікоў БНР, які папрасіў прэзідэнта ЗША аб прызнанні дзяржавы, палітычнай падтрымцы і абароне тэрыторыі пасля эвакуацыі нямецкіх войскаў{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=333}}. Пасля прыходу бальшавікоў у [[Мінск|Менск]] у пачатку снежня 1918 года быў абвешчаны апошнімі па-за законам разам з іншымі раднымі.
 
У часе польскай акупацыі 1919—1920 гадоў супрацоўнічаў з газетамі [[Звон (1919)|«Звон»]] і [[Беларусь (газета, Мінск)|«Беларусь»]] (рэдактар з 1920). Па акупацыі Гарадзеншчыны і Віленшчыны Войскам польскім Язэп Лёсік удзельнічаў у перамовах з генеральным камісарам Ежы Асмалоўскім на тэму палітычнай будучыні тых зямель, у тым ліку пра плебісцыт{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=417}}. 10 жніўня 1919 года ў Менску ўвайшоў у склад утворанага там [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт|Часовага беларускага нацыянальнага камітэта]] — нацыянальнага прадстаўніцтва беларусаў, якое не выключала федэрацыі з Польшчай пры ўмове прызнання БНР{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=455}}.
 
19 верасня 1919 года ў якасці старшыні Рады БНР прыняў удзел у сустрэчы з кіраўніком польскай дзяржавы [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] у Менску. У ходзе сустрэчы дэлегацыя БНР папрасіла Пілсудскага аб прызнанні незалежнасці і цэласнасці БНР, дазваляючы аднаўленне працы яе органаў, аб паступовай перадачы ўлады ў рукі Рады, аб фармаванні беларускага войска і сумеснай барацьбе супраць бальшавікоў. Дэлегацыя не атрымала якіх-небудзь абавязацельстваў з боку Пілсудскага{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=462}}.
 
=== Дзейнасць пасля расколу ў Радзе БНР ===