Тарпеда (стадыён, Жодзіна): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
|выява = [[Выява:Torpedo stadium Zhodino west stand 03.jpg|300px|Стадыён «Тарпеда»]]
|месцазнаходжанне = [[Жодзіна]], вул. Дзеравянка, 5
|пабудаванызакладзены = 1965—19691965
|адкрыты пабудаваны = 1969
|рэканструяваны = 2005—2013
|каманда = [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]]
Радок 13:
}}
 
'''«Тарпеда»''' — шматфункцыянальны стадыён у [[Жодзіна|Жодзіне]], [[Беларусь]]. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]], які выступае ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]] чэмпіянату Беларусі па футболе. Умяшчальнасць стадыёна складае 6 524 месца.
 
== Асноўная інфармацыя ==
Ідэя будаўніцтва стадыёна ўзнікла ў 1965 годзе, і ўжо напрыканцы года пачаліся будаўніча-мантажныя работы. У лістападзе 1969 стадыён «Тарпеда» афіцыйна ўступіў у строй. На месцы цяперашняй Заходняй трыбуны былі ўзведзены месцы для 5 000 гледачоў. З самага адкрыцця стадыён стаў хатняй арэнай мясцовай каманды «Ракета» (сучасная назва [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]]).
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 2005 годзе пачалася маштабная рэканструкцыя спартыўнай арэны, якая праходзіла ў некалькі этапаў і скончылася ў 2013. За гэты час з’явілася Усходняя трыбуна, над Заходняй быў узведзены дах. Цяпер гэтыя дзве трыбуны ўмяшчаюць ледзь больш за 6,5 тысяч месцаў. У 2013 годзе былі ўсталяваны электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. Праведзена ўкладка сучасных бегавых дарожак. Каля галоўнай арэны з’явілася трэніровачнае поле са штучным пакрыццём і трыбунай на 500 гледачоў. Газон на стадыёне натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля 105×68 метраў.
 
26 мая 2013 года на стадыёне «Тарпеда» адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2012/2013|Кубка Беларусі па футболе 2012/13]], у якім футбольны клуб [[ФК Мінск|«Мінск»]] перамог мінскае [[ФК Дынама Мінск|«Дынама»]].