Розніца паміж версіямі "Язэп Юр’евіч Лёсік"

 
=== Дзейнасць у Савецкай Беларусі ===
Па заканчэнні польска-савецкай вайны застаўся ў ССРБ, абвясціў аб «''прызнанні прынцыпаў Савецкай улады''» і адышоў ад палітычнай дзейнасці. Займаўся навуковай, культурна-асветнай, літаратурнай працай{{Sfn|Мяснікоў А.|1997|с=360}}. 3 ліпеня 1921 года выкладаў у [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускім дзяржаўным універсітэце]], на беларукіх лектарскіх курсах, у Белпедтэхнікуме<ref name="nan">{{cite web|url = http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=11107|title = Біяграфія Язэпа Лёсіка на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі|author = |authorlink = |date = |publisher = csl.bas-net.by|language = |archiveurl = https://web.archive.org/save/http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=11107|archivedate = 10-7-2019|accessdate = 10-7-2019}}</ref>.
 
У 1922 годзе абраны правадзейным членам [[Інстытут беларускай культуры|Інстытута беларускай культуры]]. Удзельнічаў у рабоце Тэрміналагічнай камісіі, з пачатку 1930-х яе старшыня. Пераклаў на беларускую мову (1923) «Маніфэст комуністычнай партыі» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. Быў адным з ініцыятараў правядзення [[Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі]] ў лістападзе 1926 года, на якой выступіў з двума асноўнымі дакладамі. У 1928 годзе зацверджаны правадзейным сябрам Беларускай акадэміі навук<ref name="nan"/>. Быў намеснікам [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытута мовазнаўства]].
 
=== Савецкія рэпрэсіі і смерць ===
8 078

правак