Язэп Юр’евіч Лёсік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{цёзкіцёзкі2|Лёсік}}
{{навуковец}}
'''Язэп Юр’евіч Лёсік''' ({{ДН|18|11|1883|6}}, [[Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)|в. Мікалаеўшчына]], цяпер [[Стаўбцоўскі раён]], [[Мінская вобласць]], [[Беларусь]]  — [[1 красавіка]] [[1940]], [[Саратаў]], [[Народны камісарыят унутраных спраў СССР|НКУС]]) — беларускі пісьменнік, публіцыст, мовазнаўца, педагог, нацыянальны і палітычны дзеяч. Акадэмік АН БССР (1928).
 
Родны дзядзька [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], брат [[Антон Юр’евіч Лёсік|Антона Лёсіка]].
Радок 13:
 
=== Удзел у рэвалюцыі 1905 года і царскія рэпрэсіі ===
[[Файл:Jazep Losik i Alaksandr Pruszynski 1914.jpg|міні|Язэп Лёсік і Алесь Гарун у Бадайбо, 1914 год]] год
Быў прызначаны выкладчыкам рускай мовы ў Бабруйскую сельскагаспадарчую школу ([[Мінская губерня]]). Працаваў у [[Бабруйск|Бабруйску]]у адзін год, у 1903 годзе вярнуўся ў Ноўгарад-Северскі і быў прызначаны настаўнікам у школу ў мястэчку Грамяч. Неўзабаве стаў знаёміць з палітычнымі пытаннямі грамяцкіх сялян на сходах у школе, пра што стала вядома паліцыі. У 1905 годзе арыштаваны, зняволены ў Ноўгарад-Северскую турму{{Sfn|Мяснікоў А.|1997|с=359}}<ref name="žyćcio"/>.
 
У 1907 годзе прывезены на суд у горад [[Старадуб]] на Чарнігаўшчыне. Тут яму ўдалося збегчы з горада і такім чынам унікнуць суда. Некаторы час хаваўся ў [[Стоўбцы|Стоўбцах]] (Мінскі павет), [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]]у, два гады жыў на станцыі Красноўка, недалёка ад [[Луганск|Луганска]]а (Екацярынаслаўская губерня), дзе адзін з ягоных старэйшых братоў быў дзяржаўным служачым.
 
У 1911 годзе прыехаў у Ноўгарад-Северскі да брата [[Антон Юр’евіч Лёсік|Антона]], дзе яго ізноў арыштавалі і перавезлі ў Старадуб на суд. Яму прысудзілі бестэрміновае высяленне ў [[Сібір]], дзе ён жыў да 1917 года, спачатку ў [[Кіранск|Кіранску]]у ([[Іркуцкая губерня]]), а потым у некаторых сёлах Кіранскага павета. Нядоўгі час жыў у [[Бадайбо]].
 
У часе знаходжання ў ссылцы, Язэп займаўся самаадукацыяй. Здабываў сродкі на сваё існаванне фізічнай працай і толькі ў Бадайбо рабіў пісарам, а ў адной вёсцы арганізаваў пачатковую школу, але паліцыя хутка яе зачыніла, бо ў ссылцы ў тыя часы забаранялася працаваць паводле сваёй спецыяльнасці. У Сібіры Язэп сустрэўся з [[Алесь Гарун|Алесем Гаруном]], з якім потым не разлучаўся<ref name="žyćcio"/>.
Радок 26:
=== Палітычная дзейнасць у беларускім нацыянальным руху ===
[[Файл:Posiedzenie WRB i CBRW.jpg|міні|300пкс|2-я сесія [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]] (15 (28) кастрычніка 1917, Мінск). Язэп Лёсік сядзіць пяты з левага боку]]
Вярнуўся ў Беларусь пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]], у сакавіку 1917 года. Спыніўся ў [[Мінск|Мінску]]у, дзе ўключыўся ў дзейнасць беларускага нацыянальнага руху<ref name="žyćcio"/>. З красавіка 1917 года ў [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамадзе]] (мінская секцыя), адзін з актыўных сяброў партыі. Кандыдат ад партыі ва Устаноўчы сход на Міншчыне. Як прадстаўнік БСГ увайшоў у склад створанага 7—9 красавіка 1917 года [[Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск)|Беларускага нацыянальнага камітэта]] (БНК), рэдагаваў яго газету «[[Вольная Беларусь]]»{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}.
 
21—23 ліпеня 1917 года прыняў удзел у З’ездзе беларускіх арганізацый і партый, у ходзе якога БНК быў распушчаны. У апошні дзень з’езда быў абраны ў прэзідыум створанай замест БНК [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]]. Уваходзіў у склад [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]], створанай на 2-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый 28 кастрычніка—6 лістапада (ст. ст. 15—24 кастрычніка) у Мінску. Удзельнік [[Першы Усебеларускі з’езд|Першага Усебеларускага з’езда]] 1917 года{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}. Выступіў публічна супраць разгону кангрэсу і супраць бальшавікоў.
 
Адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] (БНР) 25 сакавіка 1918 года{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}. У 1918 годзе, у часе функцыянавання структур БНР пад нямецкай акупацыяй, ён падтрымаў развіццё беларускай асветы. Разам з [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэпам Варонкам]] і [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|Кастусём Езавітавым]] рэарганізаваў беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Прасвета» ў культурна-асветніцкае таварыства «[[Бацькаўшчына (Мінск)|Бацькаўшчына]]»{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=289}}. Уваходзіў у склад [[Рада БНР|Рады БНР]]{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=297}}. У сярэдзіне красавіка 1918 года ён разглядаўся палітыкамі БНР, як адзін з кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўрада  — старшыні [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята]]{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=295}}. 25 красавіка разам з іншымі падпісаў ад імя [[Рада БНР|Рады БНР]] [[:s:Тэлеграма Рады БНР нямецкаму кайзэру|тэлеграму на імя кайзера Германіі]] [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельма II]]. Тэлеграма змяшчала падзяку за «''вызваленне Беларусі''» і просьбу аб аказанні падтрымкі БНР у яе хаўрусе з Германіяй{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=297}}. Гэтым Рада разлічвала на прызнанне дзяржавы з боку Германіі. Аднак гэты крок быў негатыўна ўспрыняты некаторымі сябрамі Рады, у выніку чаго многія з іх пакінулі Раду БНР, а Беларуская сацыялістычная грамада распалася{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=298—299}}.
 
=== Старшыня Рады БНР ===
14 траўня 1918 года Язэп Лёсік быў абраны старшынёй Прэзідыума Рады БНР (фармальным кіраўніком дзяржавы){{Sfn|Michaluk D.|2010|с=302}}{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=314}}. Замяніў на гэтай пасадзе [[Іван Мікітавіч Серада|Івана Сераду{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=281}}]][[Язэп Юр’евіч Лёсік#cite%20note-Michaluk%20D.%E2%80%942010%E2%80%94%E2%80%94281-12|<span class="mw-reflink-text">[11]</span>]][[Язэп Юр’евіч Лёсік#cite%20note-Michaluk%20D.%E2%80%942010%E2%80%94%E2%80%94281-12|<span class="mw-reflink-text">[11]</span>]][[Язэп Юр’евіч Лёсік#cite%20note-Michaluk%20D.%E2%80%942010%E2%80%94%E2%80%94281-12|<span class="mw-reflink-text">[11]</span>]][[Язэп Юр’евіч Лёсік#cite%20note-Michaluk%20D.%E2%80%942010%E2%80%94%E2%80%94281-12|<span class="mw-reflink-text">[11]</span>]]. Пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады стаў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]]. Як старшыня Рады імкнуўся давесці да прызнання незалежнасці БНР на міжнароднай арэне, а таксама прадухіліць страту тэрыторый, якія палітыкі БНР разглядалі як частку Беларусі.
 
Пасля падпісання [[27 жніўня]] дадатковай нямецка-савецкай дамовы да [[Брэсцкі мір|Брэсцкага міру]], Язэп Лёсік, старшыня Народнага сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў Іван Серада і народны сакратар, начальнік канцылярыі Народнага сакратарыята [[Лявон Заяц]] накіравалі канцлеру Германіі [[Георг фон Гертлінг|Георгу фон Гертлінгу]] пратэст супраць планаў перадачы беластоцкага, бельскага і гарадзенскага паветаў, на якія прэтэндавала БНР, у рукі палякаў<ref>Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian democratic republic / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства; [Уклад., падрыхт. тэксту, уступ. арт., камент., пер., паказ. С. Шупы]. Т. 1: У 2-х кн. Кн. 1: Фонд N 582 Дзяржаўнага архiва Лiтвы («Рада Мiнiстраў Беларускай Народнай Рэспублiкi»).  — Вільня  — Нью-Ёрк  — Менск  — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва  — Таварыства беларускага пісьменства  — «Наша ніва», 1998.  — 850, [16] с.  — С. 242 — 243242—243.  — (Bibliographic series; №  4).  — ISBN 9986-9219-2-9.</ref>. 20 кастрычніка быў у складзе дэлегацыі БНР да канцлера Германіі, якая павінная была данесці просьбу аб прызнанні БНР Германіяй і просьбу аб фармаванні беларускага войска. Дэлегацыя не была прынятая. 22 кастрычніка быў адным з прадстаўнікоў БНР, які папрасіў прэзідэнта ЗША аб прызнанні дзяржавы, палітычнай падтрымцы і абароне тэрыторыі пасля эвакуацыі нямецкіх войскаў{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=333}}. Пасля прыходу бальшавікоў у [[Мінск|Менск]] у пачатку снежня 1918 года быў абвешчаны апошнімі па-за законам разам з іншымі раднымі.
 
У часе польскай акупацыі 1919—1920 гадоў супрацоўнічаў з газетамі [[Звон (1919)|«Звон»]] і [[Беларусь (газета, Мінск)|«Беларусь»]] (рэдактар з 1920). Па акупацыі Гарадзеншчыны і Віленшчыны Войскам польскім Язэп Лёсік удзельнічаў у перамовах з генеральным камісарам Ежы Асмалоўскім на тэму палітычнай будучыні тых зямель, у тым ліку пра плебісцыт{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=417}}. 10 жніўня 1919 года ў Менску ўвайшоў у склад утворанага там [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт|Часовага беларускага нацыянальнага камітэта]]  — нацыянальнага прадстаўніцтва беларусаў, якое не выключала федэрацыі з Польшчай пры ўмове прызнання БНР{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=455}}.
 
19 верасня 1919 года ў якасці старшыні Рады БНР прыняў удзел у сустрэчы з кіраўніком польскай дзяржавы [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] у Менску. У ходзе сустрэчы дэлегацыя БНР папрасіла Пілсудскага аб прызнанні незалежнасці і цэласнасці БНР, дазваляючы аднаўленне працы яе органаў, аб паступовай перадачы ўлады ў рукі Рады, аб фармаванні беларускага войска і сумеснай барацьбе супраць бальшавікоў. Дэлегацыя не атрымала якіх-небудзь абавязацельстваў з боку Пілсудскага{{Sfn|Michaluk D.|2010|с=462}}.
Радок 49:
 
=== Дзейнасць у Савецкай Беларусі ===
Па заканчэнні польска-савецкай вайны застаўся ў ССРБ, абвясціў аб «''прызнанні прынцыпаў Савецкай улады''» і адышоў ад палітычнай дзейнасці. Займаўся навуковай, культурна-асветнай, літаратурнай працай{{Sfn|Мяснікоў А.|1997|с=360}}. 3 ліпеня 1921 года выкладаў у [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускім дзяржаўным універсітэце]], на беларукіх лектарскіх курсах, у Белпедтэхнікуме<ref name="nan">{{cite web|url = http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=11107|title = Біяграфія Язэпа Лёсіка на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі|author = |authorlink = |date = |publisher = csl.bas-net.by|language = |archiveurl = https://web.archive.org/save/http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=11107|archivedate = 10-7-2019|accessdate = 10-7-2019}}</ref>.
 
У 1922 годзе абраны правадзейным членам [[Інстытут беларускай культуры|Інстытута беларускай культуры]]. Удзельнічаў у рабоце Тэрміналагічнай камісіі, з пачатку 1930-х яе старшыня. Пераклаў на беларускую мову (1923) «Маніфэст комуністычнай партыі» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. Быў адным з ініцыятараў правядзення [[Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі]] ў лістападзе 1926 года, на якой выступіў з двума асноўнымі дакладамі. У 1928 годзе зацверджаны правадзейным сябрам Беларускай акадэміі навук<ref name="nan"/>. Быў намеснікам [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытута мовазнаўства]].
 
=== Савецкія рэпрэсіі і смерць ===
У 1922 годзе, пасля выхаду ў свет кнігі «Практычная граматыка беларускае мовы», газета «[[Звязда (газета)|Звезда]]» назвала падручнік «контррэвалюцыйным». У пачатку лістапада 1922 года Язэп Лёсік быў арыштаваны, але ў абарону яго выступіў тагачасны наркам асветы [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі|ССРБ]] [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|Усевалад Ігнатоўскі]]. 11 лістапада 1922 года Ігнатоўскі ён накіраваў у Прэзідыум ЦК КП(б)Б зварот, у якім паказаў значэнне Язэпа Лёсіка для будаўніцтва нацыянальнай культуры і паставіў пытанне аб яго вызваленні. У снежні 1922 года Лёсік быў адпушчаны{{Sfn|Мяснікоў А.|1997|с=360}}.
 
14 ліпеня 1930 года Язэп Лёсік быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе «[[Саюз вызвалення Беларусі (справа)|Саюза вызвалення Беларусі]]» на курорце ў Мацэсце (Сочынскі раён, Чарнаморская акруга, Паўночна-Каўказскі край, Расійская СФСР), дзе ён лячыўся ад ішыясу: 2 гады не мог хадзіць без кія. Закончыць курс лячэння яму не далі, з Каўказа арыштаваным прывезлі ў Менск і пасадзілі ў турму Дзяржаўнай палітычнай управы НКУС, так званую «амерыканку». Адначасова з ягоным арыштам у яго доме на Шпітальнай вуліцы праходзіў ператрус. Пачаўся ператрус а 10-й гадзіне вечара і працягваўся да 8-й гадзіны раніцы<ref name="žyćcio" />.
Радок 61:
 
==== Рэабілітацыя ====
Быў пасмяротна двойчы рэабілітаваны: 8 кастрычніка 1958 года па другім прысудзе праз Акруговы суд Саратава і 10 чэрвеня 1988 года  — Вярхоўным Судом Беларускай ССР па першым прысудзе.
 
У 1990 годзе яму вярнулі званне акадэміка. Групавая справа Лёсіка і іншых разам з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі (№  20951-с).
 
== Сям'яСям’я ==
[[Файл:Vanda Lavickaja family.jpg|thumb|180пкс|Язэп Лёсік з жонкай Вандай Лявіцкай і дзецьмі Юрасём, Люцыяй і Алесяй]]
З восені 1917 года  — у шлюбе з [[Ванда Лявіцкая|Вандай Лявіцкай]], дачкой Ядвігіна Ш., у іх было трое дзяцей (Юрась, Люцыя, Алеся).
 
Брат [[Антон Юр’евіч Лёсік|Антона Лёсіка]]. Дзядзька [[Якуб Колас|Якуба Коласа]].
 
== У палітыцы ==
Радок 81:
На працягу 1921—1927 Язэп Лёсік выдаў навуковыя мовазнаўчыя працы: «Практычная граматыка беларускае мовы», «Беларуская мова: Пачатковая граматыка», «Беларуская мова: Правапіс», «Сінтаксіс беларускае мовы», «У справе рэформы нашае азбукі», «Спрашчэнне правапісу», «Да рэформы беларускага правапісу», «Граматыка беларускае мовы: Фанетыка», «Граматыка беларускае мовы: Марфалогія». Асобныя з іх вытрымалі некалькі перавыданняў. Удзельнік [[Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі]] (1926).
 
Адназначна выступаў за захоўванне [[кірыліца|кірылічнага алфавіта]]. Дужа ўхваляў «навуковасць і лагічнасць» [[Сербскі кірылічны алфавіт|сербскай кірылічнай азбукі]].
 
У 1923—1925 гадах выступіў з крытыкай граматыкі [[Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]], прапаноўваў значныя змяненні ў беларускім алфавіце, правапісе, граматыцы, прызначаныя да іх спрашчэння, асноўваючыся на народнай беларускай традыцыі. Між іншым, у алфавіце: замены «ы->и», «й->ј», «э->є», увядзенне літар «ӡ» і «ӡ̌» для перадачы афрыкат «дз» і «дж»; у правапісе: пісанне галосных «я, е, ё, ю» на пачатках складоў у форме «ј+а, е, о, у», значнае пашырэнне прынцыпу «[[Аканне|акання]]», скасаванне пісанне мяккага знака («мёртвай літары») між падвойных зычных і пасля «з-с, ц-дз» перад мяккімі зычнымі.
Радок 103:
{{Col-begin|class=references-small}}
{{col-2}}
 
=== Кнігі, брашуры ===
* [[:s:Аўтаномія Беларусі|Аўтаномія Беларусі]].  — Мн., 1917 (2 выд.: Мн., 1990).
* Беларуская мова: правапіс / Язэп Лёсік.  — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», 1924.  — 190 с.
* Беларускі правапіс / Язэп Лёсік.  — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.  — VIII, 179, [5] с.
* Беларускі правапіс / Язэп Лёсік.  — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1927.  — 204, [4] с.
* Граматыка беларускае мовы: морфолёгія: для настаўнікаў педтэхнікумаў і самаасьветы / Язэп Лёсік.  — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1927.  — 190 с.
* Граматыка беларускае мовы: фонэтыка / Язэп Лёсік.  — Менск: выдана коштам аўтара, 1926.  — 131 с.
* Граматыка беларускай мовы: фанетыка / Язэп Лёсік.  — Мн.: Народная асвета, 1995 — 1311995—131 с.  — (Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць).  — ISBN 985-03-0249-6.
* Да рэформы беларускага правапісу.  — Мн., 1926 (сааўт. А.Лёсік)
* Літва  — Беларусь: гістарычныя выведы / Язэп Лёсік; [прадмова З. Санько; пасляслоўе А. Жлуткі].  — Мн.: Тэхналогія, 2016.  — 33, [2] с.  — ISBN 978-985-458-266-5.
* Мы перш за ўсё беларусы: проза, публіцыстыка / Язэп Лёсік; [уклад. В. Дранчука; прадм. В. Міцкевіч].  — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004.  — 71 с.  — (Серыя «Мне сонцам свеціць Наднямонне»).  — ISBN 985-6730-80-6.
* Наша крыніца: чытанне для беларускіх школ / Я. Лёсік.  — Берлін: выданне Навукова-літэрацкага аддзела Камісарыяту асветы БССР, 1922.  — 275 c., [4] л. іл.
* Наша крыніца: чытаннне для беларускіх школ у Латвіі / Я. Лёсік.  — Рыга: выданне Беларускага выдавецтва ў Латвіі, 1927.  — 275, [1] с.
{{col-2}}
* «Ня ўсё-ж разам, ягомосці!...» / А. Лёсік.  — Вільня: Беларускае выдавецкае таварыства, 1914.  — 32 с.
* Практычная граматыка / Язэп Лёсік.  — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэнне», 1922.
* Практычная граматыка беларускай мовы: курс 1-шы / Язэп Лёсік; Соц. Радн. Рэспубліка Беларусі, Народны камісарыят асветы.  — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Соц. Радн. Рэспублікі Беларусі, 1921.  — 72 с.
* Практычная граматыка беларускай мовы / Язэп Лёсік; Народны камісарыят асветы. Ч. 2: Кароткі курс этымалогіі і сінтаксу.  — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1922.  — 314, [2] с.
* Творы: апавяданні, казкі, артыкулы / Язэп Лёсік; [укладанне, прадмова і каментарыі А. Жынкіна].  — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.  — 334, [1] с., [8] л. іл., партр., факсім.  — ISBN 5-340-01250-6.
* У справе рэформы нашай азбукі / Язэп Лёсік.  — [Мн.: б. в., 1926].  — 10 с.  — (Матэрыялы да акадэмічнай канферэнцыі па рэформе правапісу і азбукі; 1).
* Школьная граматыка беларускай мовы / Язэп Лёсік.  — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1927.  — 184, [4] с.
* Школьная граматыка беларускай мовы.  — Мн.: Белдзяржвыд, 1928.  — 188 с.
 
=== Артыкулы ===
* Асноўны матыў у творчасці Максіма Багдановіча (Пасляслоўе, публіхацыя і заўвагі І. Багдановіч) // Полымя.  — 1991.  — № 12.
* Бітва пад Грунвальдам у апісаньні кронікі Быхаўца, Длугоша, Бельскага і інш. // Спадчына.  — 1996.  — № 4.
{{col-end}}
 
Радок 138 ⟶ 139:
 
== Літаратура ==
* Багдановіч I., Жынкін А «Гэтага слаўнага пісьменніка чакаець яшчэ слаўнейшая будучыня» // За передовую науку.  — 1990.  — 4 мая.
* Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 4.  — Мн., 1994.
* Будзько I. Язэп Юр’евіч Лёсік (Да 120-годдзя з дня нараджэння) // Беларуская лінгвістыка. 2004. Вып.54.
* Гарэцкі М. Лёсік Язэп // Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры.  — Вільня, 1920.
* Лёсік Я. Творы: Апавяданні. Казкі. Артыкулы / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мн.: Маст. літ., 1994. — 335 с., [1] л. партр.; [8] л. іл. — (Спадчына). ISBN 5-340-01250-6.
* Лёсік Я. 1921—1930: Зб. тв. / Уклад., прадм. і камент. А. Жынкіна. — Мн.: НАРБ: Выд. Логвінаў, 2003. — 396 с. ISBN 985-6372-31-3 (НАРБ); ISBN 985-6701-29-5 (І. П. Логвінаў).
* {{кніга|аўтар = Michaluk D.|частка = |загаловак = Białoruska Republika Ludowa 1918–1920. U podstaw białoruskiej państwowości|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Toruń|выдавецтва = Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika|год = 2010|том = |старонкі = |старонак = 597|серыя = |isbn = 978-83-231-2484-9|тыраж = |ref=Michaluk D.}}
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* Мяснікоў А. «Жывіце без мяне…» // Полымя.  — 1992.  — № 1.
* {{кніга|аўтар = Мяснікоў А.|частка = Лёсік Язэп (Іосіф) Юр’евіч|загаловак = [[Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т]]. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.|арыгінал = |спасылка = |адказны = эдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч|выданне = |месца = Мінск|выдавецтва = [[Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі|БелЭн]]|год = 1997|том = |старонкі = 359—360|старонак = 432|серыя = |isbn = 985-11-0041-2|тыраж = |ref=Мяснікоў А.}}
* Мяснікоў А. Нацдэмы. Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка.  — Мн., 1993.
* Хвіланчук, Ю. Навуковая дзейнасць Язэпа Лёсіка ў перыяд станаўлення нацыянальнага мовазнаўства / Юлія Хвіланчук // Роднае слова.  — 2014.  — №  4.  — С. 41  — 43.
 
== Спасылкі ==