Уладзіслаў Сыракомля: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Памяць: вікіфікацыя
др clean up, перанесена: РЛ|2|0 → РЛ|2|, Маракоў|РЛ → Маракоў/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…, выдалена: |РЛ1-3 (2) з дапамогай AWB
Радок 78:
Цалкам яго паэтычны талент раскрыўся ў Залуччы. Дэбютаваў вершаванай гутаркай ''«Паштальён»'', напісанай паводле пачутай у [[Мір]]ы гісторыі («народнай гутаркі») і надрукаванай у віленскім часопісе «[[Athenaeum (1841)|Athenaeum]]» («Атэнэум», 1844, т. 6). Гутарка была перакладзена ў скарочаным варыянце [[Л. Трэфалеў|Л. Трэфалевым]], стала папулярнай рускай народнай песняй (''«Калі я на пошце служыў ямшчыком…»''). У «[[Athenaeum (1841)|Athenaeum]]» друкаваліся i іншыя яго вершы i празаічныя творы. Яны пачалі выдавацца i асобнымі зборнікамі, хадзілі ў [[рукапіс]]ах, завучваліся на памяць. Ужо ў падзагалоўку «Паштальёна» — «народная гутарка» — вызначыўся асноўны жанр яго паэтычных твораў, героем якіх звычайна быў [[беларус]]кі [[селянін]] або [[шляхціц]]. Паэт падкрэсліваў адзінства сваёй творчасці з народам, яго інтарэсамі i спадзяваннямі. Ён пісаў, ''«Не я пяю, а люд божы…»'' У гэты час убачылі свет яго гутаркі «Хадыка», «Высакародны Ян Дэмбарог», шэраг вершаў. Паэт Кандратовіч, які ўзяў сабе псеўданім Уладзіслаў Сыракомля (ад радавога герба), займаўся таксама i перакладамі з [[латынь|латыні]], [[публіцыстыка]]й, пісаў «Гісторыю літаратуры ў Полышчы»<ref name="МАБ"/>.
 
Творчасць Сыракомлі адметная палымяным [[патрыятызм]]ам, глыбокім веданнем [[Гісторыя Беларусі|гісторыі Бацькаўшчыны]], характару, [[беларускія звычаі |звычаяў]], асаблівасцей нацыянальнай псіхалогіі [[беларусы|беларусаў]]. У сваіх творах ён апяваў хараство [[нёман|наднёманскіх]] краявідаў, падкрэсліваючы, што яны даражэйшыя за славутыя замежныя. Яго вабілі i гістарычныя падзеі, што сведчылі пра патрыятызм продкаў, пра ix імкненне да свабоды i шчасця, гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля вызвалення Айчыны. Гэты матыў прагучаў у яго творах ''«Соф'я, княжна Слуцкая»'', ''«Марцін Студзенскі»''. Гораду [[Нясвіж]]у i яго былым уладарам паэт прысвяціў 6 [[санет]]аў, якія аб'яднаў у цыкле ''«Успаміны пра Нясвіж»'' ([[1844]]). У адным з ix пад назвай ''«Труны Радзівілаў у езуіцкім касцёле»'' гаварылася<ref name="МАБ"/>:
 
{{цытата|
Радок 159:
* Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т. 5.
* ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн.: БелЭн, 2003.
* {{крыніцы/Маракоў|РЛ/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* Уладзіслаў Сыракомля: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 180-годдзю з дня нараджэння польскага і беларускага паэта і этнографа, Мінск-Любань, 29-30 верас. 2003 г. Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. — Мінск: «Беларускі кнігазбор», 2004. — 160 с.