Францішак Грышкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, перанесена: РЛ|1|0 → РЛ|1|, Маракоў|РЛ → Маракоў/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…, выдалена: |РЛ1-3 (2) з дапамогай AWB
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]] (1926). Нелегальна перайшоў польска-чэшскую мяжу, паступіў на літаратурны факультэт [[Карлаў універсітэт|Карлава ўніверсітэта ]]([[Прага]]), які скончыў у [[1931]] г. са ступенню доктара філасофіі. Дэбютаваў у друку ў [[1924]] г. Публікаваўся ў газетах «[[Беларуская крыніца]]», «[[Сялянская ніва]]», часопісах «[[Студэнцкая думка]]», «[[Родныя гоні]]», «[[Іскры Скарыны]]», «[[Крыгалом (часопіс)|Крыгалом]]», «[[Беларускі летапіс (часопіс)|Беларускі летапіс]]», [[Przegląd Wileński (1911)|«Przagląd Wileński»]]. Перакладаў з [[чэшская|чэшска]]й, [[нямецкая|нямецка]]й, [[сербахарвацкая|сербахарвацка]]й, [[украінская|украінска]]й, [[славенская|славенска]]й моў. У Празе актыўна супрацоўнічаў з часопісам «[[Slovanský přehled]]», рэцэнзаваў у ім мінскія выданні.
 
Вярнуўся ў [[Вільня|Вільню]]. Служыў у польскім войску. Потым быў без працы. Пасля ўступлення савецкіх войск у Вільню супрацоўнічаў з новай уладай; пісаў для газет {{Не перакладзена 3|Prawda Wileńska|«Prawda Wileńska»|pl|Prawda Wileńska}}; у 1940 годзе загадваў беларускімі школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназі]]і (1941—1944). Удзельнічаў у [[Другі Усебеларускі кангрэс|2-м Усебеларускім кангрэсе]] (чэрвень 1944), за што, пасля ўступлення ў Вільню Чырвонай Арміі, быў арыштаваны ў ліпні [[1944]] г. Прывезены ў [[Мінск]], дзе, паводле ўскосных сведчанняў, скончыў жыццё [[самагубства]]м.
Радок 14:
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* Саламевіч І. Грышкевіч // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.