Англійская мова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
др Праўкі аўтарства CharliBennet (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства 46.216.60.215
Радок 42:
Пісьменнасць існуе з 7—8 ст., пачаткова, да [[Хрысціянства|хрысціянізацыі]] (пачатай з 6 ст.), на аснове старажытнагерманскай [[рунічны алфавіт|рунічнай]] графікі, потым на аснове [[лацінскі алфавіт|лацінскай]] графікі. Рунічны алфавіт (”Футарк”) уключаў 26 літар. Першы помнік: рунічны надпіс на Фрэнксавым куфэрку (7 ст.). Старажытныя помнікі: «[[Беавульф]]» (эпічная паэма, каля 700; захавалася ў пазнейшых [[спісак|спісках]]), «[[Англа-саксонская хроніка]]» (9 ст.), пераклад «Сусветнай гісторыі» Арозія (9 ст., пераклад караля Альфрэда); пераклад «Царкоўнай гісторыі англаў» біскупа [[Беда Вельмішаноўны|Беды Вельмішаноўнага]] (9 ст.).
 
Англійская арфаграфія лічыцца адной з самых складаных дзеля вывучэння сярод [[Індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскіх моў]]. Яна адносна дакладна адлюстроўвае англійскую вусную мову [[Адраджэнне|эпохі Адраджэння]], яна абсалютна не адпавядае сучаснай [[Фанетыка|фанетыцы]] [[Вялікабрытанія|брытанцаў]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|амерыканцаў]], [[Аўстралія|аўстраліцаў]] і іншых носьбітаў мовы. Мноства слоў утрымлівае літары, якія не вымаўляюцца пры чытанні, і наадварот, многія гукі, якія вымаўляюцца, не маюць графічных эквівалентаў. Так званыя ”правілы чытання” абмежаваны такой колькасцю выключэнняў, што губляюць усялякі практычны сэнс. Вучні вымушаны вывучаць напісанне і чытанне кожнага новага слова, у сувязі з чым у слоўніках прынята пазначаць [[Транскрыпцыя, мовазнаўства|транскрыпцыі]] кожнага слова. Вядомы [[Лінгвістыка|лінгвіст]] [[Макс Мюлер]] назваў англійскую арфаграфію ”нацыянальным бедствам”.<ref>[https://welcome-english.ru/blog/razgovornye-temy-po-anglijskomu-yazyku-dlya-studentov/ Вывучэнне англійскай мовы]</ref>
 
== Дыялекты ==
Радок 86:
 
== Гісторыя ==
Продак сучаснай англійская мовы - [[старажытнаанглійская мова]] - вылучылася ў дапісьмовы перыяд сваёй гісторыі з асяроддзя [[Германскія мовы|германскіх моў]], захаваўшы шмат агульнага як у [[Лексіка|лексіцы]], так і ў [[Граматыка|граматычнай]] структуры. У ранейшы перыяд старажытныя германцы вылучыліся з [[Індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскай]] культурна-моўнай супольнасці - на глебе апошняй сфарміраваліся як [[Індаіранскія мовы|індаіранскія]] мовы ([[Індаарыйскія мовы|індаарыйскія]], [[Персідская мова|іранска]]<nowiki/>я), так і большасць еўрапейскіх ([[Кельцкія мовы|кельцкія]], [[Германскія мовы|германскія]], [[Раманскія мовы|раманскія]], [[Італійскія мовы|італійскія]], [[Балтыйскія мовы|балтыйскія]] і [[славянскія мовы]]). У германскіх мовах захаваліся старажытныя пласты агульнай індаеўрапейскай лексікі, але трансфармаваліся паводле [[Закон Грыма|законаў Грыма]] і [[Закон Вернера|Вернера]]. Так індаеўрапейскае паходжанне маюць паняцці роднасці (mother, father, sister, brother, daughter, son) і некаторыя лічэбнікі.
 
Выдзяляюцца перыяды развіцця: старажытнаанглійскі (7—11 ст.; англаксонская мова), сярэднеанглійскі (12—15 ст.; сярэднеанглійская мова), ранні новаанглійскі (16—17 ст.; ранняя новаанглійская мова), новаанглійскі (з 18 ст.).