Розніца паміж версіямі "Вісла"

17 байтаў дададзена ,  1 год таму
афармленне
(афармленне)
| commons = Wisła (river)
}}
'''Ві́сла''' ({{lang-pl|Wisła}}) — самая вялікая [[рака]] [[Польшча|Польшчы]]. Даўжыня 1068 км, плошча басейна 198,5 тыс.км². Пачынаецца ў [[Заходнія Карпаты|Заходніх Карпатах]], упадае ў Гданьскі і Віслінскі залівы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Галоўныя прытокі: [[Дунаец]], [[Рака Віслока|Віслока]], [[Заходні Буг]], [[Вепш]], [[рака Сан (прыток Віслы)|Сан]] (справа), [[рака Піліца|Піліца]], Брда (злева). У вярхоўях Вісла — бурны горны паток; ніжэй за горад [[Кракаў]], прыняўшчы шэраг прытокаў з Карпат, робіцца мнагаводнай (шырыня русла каля ўпадзення Дунайца 200 м, ніжэй Сана 600—1000 м). У сярэднім і ніжнім цячэнні — тыповая раўнінная рака, цячэ па шырокай, месцамі тэрасаванай даліне. Рэчышча на значным працягу звілістае, месцамі падзяляецца на рукавы і пратокі, вызначаецца няўстойлівасцю, шматлікімі мелямі і перакатамі. Ад г. [[Торунь]] берагі штучна замацаваныя ад размываў. За 50 км ад мора Вісла падзяляецца на рукавы (Ногат, Мёртвая Вісла і інш.), утвараючы вялізную дэльту (Жулавы). Частка дэльты, якая ляжыць ніжэй ўзроўню мора, засцерагаецца [[дамба]]мі. Жыўленне мяшанае. Разліў вясной а д раставання снегу, летнія паводкі ад дажджоў у Карпатах. Сярэднегадавы расход вады каля Варшавы 600 м³/с, у нізоях — 1090 м³/с. Каля г. Улацлавак ГЭС. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Злучана прытокамі і каналамі з рэкамі Дняпро, Одра, Нёман. На Вісле — гарады [[Кракаў]], [[Варшава]], [[Плоцк]], [[Торунь]], [[Улацлавак]], [[Тчэў]]; у дэльце [[Гданьск]]. У 1918-26 і 1939 годзе на рацэ дзейнічала Віслінская флатылія ВМФ Польшчы (базіравалася ў г. Торунь).
 
== Літаратура ==
53 594

праўкі