Гара Грабарка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Грабарка''' ({{lang-pl|Grabarka}}) — святое месца праваслаўных жыхароў [[Падляшша]].
 
Паводле традыцыі, у гэтым месцы ў [[1710]] схаваліся жыхары наваколляў падчас эпідэміі [[халера|халеры]] ці [[чума|чумы]]. Яны выкарыстоўвалі ваду з мясцовай крыніцы, якая адрознівалася вельмі чыстай вадою. Людзі зберагліся ад хваробы, а гэта месца стала шанавацца з тых часоў як цудадзейнае. На пагорку была пастаўлена драўляная ўніяцкая царква, якая стала філіяй уніяцкай парафіі ў [[Горад Сямятычы|Сямятычах]]. Пасля ліквідацыі ўніяцтва яе змяніла драўляная праваслаўная царква, перанесеная ў 1898 з Мельніка.
 
Святая гараГара стала месцам пілігрымак на свята Спаса, або Перамянення Гасподняга (з 18 на [[19 жніўня]]), у час якіх пілігрымы дастаўляюць драўляныя пакутныя крыжы і ўсталёўваюць іх на схіле гары.
 
Мураваная царква Перамянення Гасподняга паўстала на месцы папярэдняй, драўлянай, якая была падпалена і згарэла ўначы на 13.7.1990. Яе мураваную копію абшалявалі дрэвам<ref>Драўляныя цэрквы Беласточчыны / Уклад.: Ева і Андрэй Кечынскія. — Беласток-Белавежа: Беларускі Саюз у Польшчы, 1999.</ref>. Навокал яе тысячы пакутных крыжоў, у асноўным драўляных. На ўсход ад царквы знаходзяцца праваслаўныя могілкі. У 1947 з'явіўся тут жаночы праваслаўны кляштар св. Марты і Марыі, пры ім знаходзяцца капліца, плябанія і дом пілігрыма. Ля падножжа гары б'е крынічка, што шануецца як цудадзейная, накрытая каплічкай, якая абапіраецца на 6 слупоў і ўвенчаная цыбулепадобным купалам.