Павеза: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 13 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q933310 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Такі шчыт меў простакутную форму, быў адносна высокі і выцягнуты ўверх, і звычайна быў выгнуты дугою ўпоперак. Звычайная шырыня — 40—70 см, вышыня — 1—1,5 м, часам да 2 м. Шчыт мог быць выкананы з падоўжным жолабам, мець зрокавую шчыліну ў верхняй частцы, металічныя кольцы на верхнім канце дзеля звязвання павез між сабой; мог забяспечвацца [[штыр]]ом-падпоркай, з дапамогай якой шчыт мог стаяць самастойна. Звычайна вырабляўся з лёгкага [[драўніна|дрэва]], пакрытага [[тканіна]]й або [[скура]]й, і афарбоўваўся.<ref>У апісанні [[Ганс Дэльбрук|Г. Дэльбрука]].</ref>
 
Традыцыйна лічыцца, што такі шчыт быў вынайдзены ў г.[[горад Павія|Павіі]] ў [[13 ст.]] (адсюль назва), і што яго класічны пяхотны варыянт аформіўся ў час [[Гусіцкія войны|Гусіцкіх войнаў]]<ref>[[Мікола Плавінскі|Плавінскі]] са спасылкай на чэшскага даследчыка В. Дэнкштэйна: Denkstein V. The Bohemian Pavise in Turin Armeria Reale Collections, 1965.</ref>. Павезамі як палявым прыкрыццём карысталіся яшчэ ў канцы 15 ст. арбалетнікі і стралкі са стрэльбаў. Магчыма, што павезы ўжываліся ў час абложнай працы.
 
На думку пазнейшых даследнікаў, павеза магла трапіць у Заходнюю Еўропу праз прыбалтыйскіх крыжакоў, якія, у сваю чаргу запазычылі яе ад балтаў, а месца ўзнікнення такога тыпу шчыта адносіцца да земляў Русі (12 ст.)<ref>[[А. М. Кірпічнікаў]], [[А. Надольскі]].</ref> або Літоўска-Мазавецкім рэгіёне (13 ст.)<ref>[[В. Дэнкштэйн]], [[А. Навакоўскі]].</ref>. На мяжы 13—14 ст. павезы распаўсюдзіліся ў Мазовіі, на тэрыторыі Тэўтонскага Ордэна, у заходніх рускіх землях, верагодна, у Польшчы. Прыкладна ў другой палове 14 ст. арэал распаўсюджання павезы ахапіў увесь балтыйска-польска-рускі рэгіён.<ref>[[Мікола Плавінскі]]. Да пытання аб ранняй павезе // {{Крыніцы/Каструм}}</ref>
{{зноскі}}