Павел Аляксандравіч Гальшанскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
+Экслібрыс
Радок 1:
[[Image:ExLibris Povilas Alšėniškis 1533.jpg|thumb|Экслібрыс Паўла Гальшанскага]]
 
'''Павел Аляксандравіч Гальшанскі''' (каля [[1490]] - [[1555]]), прадстаўнік роду [[Гальшанскія|Гальшанскіх]], сын [[Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі|Аляксандра Гальшанскага]] і Сафіі з Судзімонтаў, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду. У [[1504]] вучыўся ў [[Кракаўскі універсітэт|Кракаўскім універсітэце]], дзе выявіў вялікія здольнасці да [[філасофія|філасофіі]]. Пазней вучыўся ў [[Рым]]е (упамінаецца ў [[1512]]). Пасля вяртання ў [[ВКЛ]] стаў прэлатам-архідыяканам касцёла св. Станіслава ў [[Вільня|Вільні]]. Выхавацель будучага вялікага князя [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]]. 3 [[1530]] - біскуп луцкі, з [[1536]] - віленскі. Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Ад бацькі і маці ўнаследаваў вялікую частку радавых вотчын і судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з іншымі маёнткамі завяшчаў [[вялікі князь|вялікаму князю]].