Экзонім: Розніца паміж версіямі

39 байтаў выдалена ,  4 гады таму
др
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
== Змяніць экзонімы на эндонімы ==
 
Вельмі часта ўрады дзяржаў, асабліва маладых, вітаюць ужыванне эндонімаў ўу дачыненні да іх па-за межамі краіны. Так афіцыйная Беларусь (ды і простыя грамадзяне) у ХХІ стагоддзі даволі беспаспяхова спрабуюць адвучыць братэрскую [[Расія|Расію]] ад экзоніма ''Белоруссия''<ref>https://people.onliner.by/2014/02/26/bel-17</ref>. А вось іншыя прыклады з гісторыі:
 
* У 1935 Рэза-Шах папрасіў замежныя дзяржавы ўжываць у міжнародных адносінах традыцыйную з пачатку 1 тыс.н.э. для [[Іран|яго краіны]] назву ''Іран'' замест прынятай тады ''Персіі'', што паходзіць ад грэчаскага Персіс (Περσίς), у сваю чаргу ўтворанага ад назвы правінцыі Фарс.
* У 1949 урад [[Таіланд|Сіама]] змяніў імя краіны на ''Таіланд'', аднак прыметнік ''сіамскі'' захаваўся побач з коткай, рыбай (сіамскі пеўнічак) і [[Сіямскія блізняты|блізнятамі]].
* У 1972 годзе [[Шры-Ланка|Цэйлон]] стаў ''Шры-Ланкай'' (у перакладзе — «блаславёная зямля»), хаця стары тапонім пасюль асацыюецца з гарбатай.
* У 1985 урад [[Кот-д'Івуар|Берага Слановай Косці]] вырашыў, што іх краіна больш не павінна перакладацца з французскай мовы. У беларускай і рускай мовах назва ''Кот-д'Івуар'' увайшла ва ўжытак, але большасць народаў працягваюць перакладаць "Бераг".
* Адным днём 1989 Бірма прачнулася [[М'янма]]й. Зрэшты, стары тапонім застаўся ў назве выдатнага рамана [[Джордж Оруэл|Джорджа Оруэла]] «Дні ў Бірме».
* У 1995 Індыя змянізазмяніла назву [[Мумбаі|свайго найбуйнейшага горада]] з Бамбея на ''Мумбаі''.
 
== Экзонімы для Беларусі ==