Розніца паміж версіямі "Язэп Юр’евіч Лёсік"

няма тлумачэння праўкі
'''Язэп Юр’евіч Лёсік''' ([[18 лістапада]] [[1883]], [[Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)|в. Мікалаеўшчына]], цяпер [[Стаўбцоўскі раён]], [[Мінская вобласць]], [[Беларусь]] — [[1 красавіка]] [[1940]], [[Саратаў]]) — беларускі пісьменнік, публіцыст, мовазнаўца, педагог, нацыянальны і палітычны дзеяч. Дзеяч [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]], удзельнік [[Першы Усебеларускі з’езд|Першага Усебеларускага з’езда]], адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 2-і старшыня [[Рада БНР|Рады БНР]], па расколе старшыня [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]].
 
Выкладчык у [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]] і БелпедтэхнікумеБелпедтэхнікума, правадзейны сябра [[Інстытут беларускай культуры|Інбелкульта]] (1922), Акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларускай акадэміі навук]] (1928), у [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытуце мовазнаўства]]. Адзін з ініцыятараў правядзення [[Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі]] ў Менску (1926), аўтар шматлікіх прац па беларускім мовазнаўстве.
 
Родны дзядзька [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], брат [[Антон Юр’евіч Лёсік|Антона Лёсіка]].
8 078

правак