Албанія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 347:
[[File:Berat kale - panoramio.jpg|thumb|Вінаграднікі, горад [[Берат]]]]
Паўднёва-заходняя Албанія з'яўляецца адным з цэнтрам зараджэння земляробства ў Еўропе. Сучасная сельская гаспадарка, у якой занята дзве пятых насельніцтва, дае адну пятую ВУП краіны. Пераважаюць невялікія сямейныя зямельныя надзелы, механізацыя і хімізацыя недастатковыя. Зрэшты, на шляху да сяброўства ў ЕС урад мадэрнізуе галіну і фінансава падтрымлівае фермераў. Пераважае ''раслінаводства'': вырошчваюцца пшаніца, кукуруза, бульба, гародніна, садавіна, цукровыя буракі, тытунь, вінаград; Албанія славутая сваімі шалфеем і размарынам. Даўнія традыцыі вінаградарства, да таго ж Албанія з'яўляецца адной з нешматлікіх краін свету, дзе расце дзікі вінаград. У ''жывёлагадоўлі'' перавага аддаецца [[авечкагадоўля|авечкам]] ды буйной рагатай жывёле. ''Рыбалоўства'' развіта недастаткова, але багатыя рыбай (карп, фарэль, марскі лешч), мідыямі і ракападобнымі прыбярэжныя воды даюць падставу казаць пра будучыню гэтай галіны.
 
{{main|Транспарт Албаніі}}
[[File:Terminal jashte.jpg|thumb|left|Міжнародны аэрапорт Тыраны імя [[Маці Тэрэза|Маці Тэрэзы]]]]
Транспартная сістэма Албаніі ў пачатку ХХІ стагоддзя сур'ёзна змянілася ў лепшы бок. Галоўнымі варотамі краіны служыць Міжнародны аэрапорт Тыраны са штогадовым абаротам у больш за 2,5 млн пасажыраў. Плануецца будаўніцтва міжнародных аэрапортаў у [[Влёра|Влёры]], [[Гіракастра|Гіракастры]] і [[Саранда|Сарандзе]] — турыстычных цэнтрах на поўдні краіны. Унутраныя перавозкі ажыццяўляюцца галоўным чынам аўтамабільным транспартам, у 2010-х працягваецца будаўніцтва аўтамагістраляў, што звяжуць Албанію з усімі суседзямі і інтэгруюць транспарт краіны ў агульнаеўрапейскую сетку. Знешні гандаль ляжыць на плячах марскога транспарту, галоўным портам з'яўляецца [[Дурэс]], за ім ідзе [[Влёра]]. [[File:Panorama of Durres Port.jpg|thumb|Панарама порта [[Дурэс]]а]] Надзвычайную папулярнасць здаўна маюць і марскія пасажырскія перавозкі: паромныя пераправы злучылі Дурэс з мноствам астравоў і берагамі Італіі, Грэцыі, Харватыі. Чыгуначны транспарт, што інтэнсіўна развіваўся за часам [[Энвер Ходжы|Ходжы]], сёння грае другарадную ролю. Аднак плануецца новая чыгунка Тырана – Дурэс, якая мае даць старт чыгуначнаму адраджэнню Албаніі.<ref>https://web.archive.org/web/20170928055749/http://top-channel.tv/lajme/artikull.php?id=329857</ref>
 
Імкліва развіваецца міжнародны турызм: ў 2013 годзе Албанію наведалі 3,3 млн чалавек, у 2017 — 5,2 млн.<ref>https://nn.by/?c=lr&i=212862&lang=ru</ref>
 
Для Албаніі характрэрныхарактэрны адмоўны гандлёвы баланс. Траціну экспарту складаюць турыстычныя паслугі, яшчэ 17 % — ІТ-паслугі. Сярод тавараў пераважаюць абутак (асабліва скураны!) і адзенне, хромавыя руды.<ref>http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=4&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2017</ref> Імпартуюцца прадукты харчавання, медыкаменты, нафтапрадукты, аўтамабілі і электроніка. Асноўны гандлёвы партнёр — [[Італія]], за ёй з вялікім адрывам ідуць [[Грэцыя]], [[Кітай]], [[Сербія]]. Аб'ём двухбаковага тавараабароту з Беларуссю па выніках 2014 года склаў 16,15 млн. долараў ЗША.<ref>http://www.soyuz.by/news/geopolitics/14777.html</ref>
 
== Культура і мастацтва ==