Індзейская рэзервацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41:
 
=== Племянныя тэрыторыі Аклахомы ===
На тэрыторыі сучаснай [[Аклахома|Аклахомы]] здаўна жылі індзейскія народы, аднак з канца [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. сюды сталі мігрыраваць індзейцы з усходніх тэрыторый [[ЗША]] для захавання традыцыйнага ладу жыцця. Закон [[1830]] г. зрабіў міграцыю [[чэрокі]], [[чакточакта]], [[семінолы|семінолаў]], [[маскогі]] і [[чыкасочыкаса]] абавязковым. Прадстаўнікі гэтых народаў атрымоўвалі [[грошы|грашовую]] кампенсацыю і перасяляліся на вызначаныя тэрыторыі, дзе захоўвалі традыцыйныя законы і ўладу. Практыкавалася і прымусовае высяленне, што суправаджалася ахвярамі (гл. [[Дарога слёз]]). У апошняй трэці [[19 стагоддзе|XIX]] ст. адбывалася прымусовае і добраахвотнае перасяленне індзейцаў з астатняга [[Захад ЗША|Захаду]] ў створаныя пад кантролем ваенных рэзервацыі.
 
У [[1905]] г. планавалася стварыць асобны індзейскі [[Секвоя (штат)|штат Секвоя]], але ў [[1907]] г. быў абвешчаны штат Аклахома, назва якога паходзіць з [[чакта (мова)|мовы чакточакта]]. У нашы дні гэты штат займае трэцяе месца ў ЗША па колькасці індзейскага насельніцтва пасля [[Аляска|Аляскі]] і [[Каліфорнія|Каліфорніі]]. Фармальна статус рэзервацый ніколі не адмяняўся федэральнымі ўладамі ЗША, але ў [[1907]] - [[1936]] гг. тэрыторыі, што знаходзіліся пад кантролем плямён, фактычна былі падзелены на прыватныя і абшчынныя, заахвочвалася перасяленне іншых, у тым ліку чарнаскурых мігрантаў. У [[1936]] г. самакіраванне плямён было ўзноўлена, вылучаны тэрыторыі іх юрыдычнай адказнасці. Выключэнне склаі землі [[осэйдж]]. Яны захоўваюць статус рэзервацыі, прызнанай [[Федэральны Урад ЗША|федэральным урадам]].
 
=== Гавайскія хоўмленды ===